Дзеі святых Апосталаў Раздзел 15 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1

18вядомы спрадвеку Богу ўсе справы Яго”.

19 1Тэс. 1:9 Таму я лічу, што не трэба непакоіць тых, якія з паганаў навярнуліся да Бога,

20 Вых. 34:15-17; Святар. 17:10-16; 18:6-23; Дзеі 21:25; 1Пёт. 4:3; 1Кар. 6:9; Гал. 5:19; Эф. 5:3; Клс. 3:5; 1Тэс. 4:3; Адкр. 2:14 але напісаць ім, каб сцерагліся апаганьвання ад балванаў, распусты, і задаўленага, і крыві.

21 2Кар. 3:14 Бо Майсей ад найдаўнейшых пакаленняў мае такіх, што ў розных гарадах абвяшчаюць яго ў сінагогах, дзе кожную суботу чытаюць».

22Тады Апосталы і старэйшыя з усёй царквою надумалі выбраць мужоў са свайго ліку: Юду, званага Барсабам, і Сілу, мужоў першых сярод братоў, ды паслаць іх у Антыёхію разам з Барнабам і Паўлам,

23напісаўшы праз рукі іх гэтак: «Апосталы, і старэйшыя, і браты – тым, што жывуць у Антыёхіі, Сірыі і Цыліцыі, братам з паганаў, прывітанне!

24 Гал. 1:7; Ціт. 1:10 Мы даведаліся, што некаторыя з нашых без нашага даручэння занепакоілі вас словамі, трывожачы сэрцы вашы, кажучы, што вы павінны быць абрэзаны і выконваць закон.

25Дык мы, сабраўшыся разам, вырашылі паслаць да вас выбраных людзей разам з дарагімі нам Барнабам і Паўлам,

26 1Кар. 15:30; 2Кар. 11:23 людзьмі, якія за імя Госпада нашага Ісуса Хрыста аддалі душы свае.

27Дык пасылаем Юду і Сілу, якія перакажуць словамі тое самае.

28Бо Дух Святы і мы вырашылі, што не трэба ўскладаць на вас аніякага цяжару, апрача таго, што неабходна:

29 1Кар. 5:1; Клс. 3:5; 1Тэс. 4:3; Адкр. 2:14 устрымлівацца ад ахвяр для ідалаў, ад крыві, ад таго, што задушана, ды ад распусты. Добра вы зробіце, калі ад гэтых рэчаў паўстрымаецеся. Бывайце здаровы».

30Тыя ж, пасланыя, прыбылі ў Антыёхію і, сабраўшы грамаду, аддалі ліст.

31Калі яго прачыталі, узрадаваліся словам суцяшэння.

32 1Кар. 12:28; Эф. 4:11; Адкр. 18:20 А Юда і Сіла, якія і самі былі прарокамі, у частых прамовах пацяшалі братоў і ўмацоўвалі іх.

33Па нейкім часе адаслалі іх браты з прывітаннем супакою да Апосталаў.

34Сіла ж вырашыў застацца, а Юда вярнуўся ў Ерузалім.

35А Паўла і Барнаба затрымаліся ў Антыёхіі, навучаючы і дабравесцячы з многімі іншымі слова Госпадава.

36А праз некалькі дзён Паўла сказаў Барнабу: «Вернемся і наведаем братоў нашых ва ўсіх гарадах, у якіх мы прапаведавалі слова Госпадава, і паглядзім, як маюцца».

37 Клс. 4:10; 2Цім. 4:11 Барнаба хацеў узяць з сабой Яна, званага Маркам,

38але Паўла судзіў, што за тое, што ён адышоў ад іх у Памфіліі і не хадзіў працаваць з імі, не належыць браць яго.

39І ўсчынілася крыўда, так што раздзяліліся, і Барнаба, узяўшы Марка, паплыў на Кіпр,

40Паўла ж, абраўшы Сілу, пайшоў, даручаны братамі ласцы Бога.

41І праходзіў праз Сірыю і Цыліцыю, умацоўваючы цэрквы.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help