1 : гэта людзі Рэха.
13Сыны ж Кенэза: Атаніэль і Сарая; а сыны Атаніэля: Гатат і Маанаці.
14Маанаці быў бацькам Офры; а Сарая быў бацькам Ёаба, бацькі Гэхарасіма, бо там былі майстры.
15А сыны Калеба, сыны Ефоны: Хір, і Эла, і Нагам; сыны Элы — Кенэз.
16Таксама сыны Ялелэля: Зіф і Зіфа, Тырыя і Асарэль.
17І сыны Эздры: Ятэр, і Мэрэд, і Эфэр, і Ялон. І Ятэр быў бацькам Марыяма, і Самы, і Есбы, бацькі Эстэмо.
18А гэта сыны Бэтыі, дачкі фараона, якую ўзяў за жонку Мэрэд: ён быў бацькам Ярэда, бацькі Гэдора і Гебэра, бацькі Соха і Екуціэля, бацькі Заноэ.
19Сыны ж жонкі яго, юдэйкі, сястры Нагама, бацькі Кэйлы: Далая, і Сімяон, бацька Емана. Сыны ж Наама, бацькі Кэйлы: Гарміты, і Эстэмо, Маахатыты.
20Таксама сыны Сімона: Амон, Рына, Бэнханан і Тылон. І сыны Есі: Загэт, і Бэнзагэт.
21Сыны Шэлы, сына Юды: Гэр, бацька Леха і Лаада, бацька Марэсы і родаў дому работнікаў па вісону ў Бэтасбэі,
22і Ёхім, і людзі з Хазэбы, і Ёас, і Сараф, якія былі кіраўнікамі ў Маабе і якія вярнуліся ў Бэтлехэм: гэта ж падзеі старадаўнія.
23Яны былі ганчарамі і жылі ў Нэтаіме і Гадэры; прабывалі яны там для выконвання даручаных царом работ.
24 Род. 46:10; Вых. 6:15 Сыны Сімяона: Намуэль, і Ямін, Ярыб, Зара, Саўл;
25яго сын Сэлум, яго сын Мабсам, яго сын Масма.
26Сыны Масмы: яго сын Гамуэль, яго сын Закхур і яго сын Сямэй.
27Сыноў Сямэя — шаснаццаць і дачок — шэсць; але браты яго не мелі шмат дзяцей ды ўвесь іх род не змог зраўнавацца па колькасці з сынамі Юды.
28 Еш. 19:2-8 Жылі ж яны ў Бээр-Сэбе, і Маладзе, і Асарсуале,
29і ў Більзе, і ў Эсэме, і ў Таладзе,
30і ў Бэтулі, і ў Хорме, і ў Сікэлазе,
31і ў Бэтмархабоце, і ў Асарсусе, і ў Бэтбэры, і ў Саарыме: гэтыя гарады належалі ім аж да царавання Давіда.
32Таксама вёскамі іх былі: Этам, і Аін, Рэмон і Тахэн, і Асан — пяць вёсак,
33І ўсе іх вёскі былі навокал гэтых гарадоў аж да Баала: гэта месца іх пражывання і радавод.
34Таксама Масабаб, і Емлех, і Ёса, сын Амазіі,
35і Ёэль, і Егу, сын Ёсабіі, сына Сарая, сына Асіэля,
36і Эліёэнай, і Якоба, і Ісугая, і Асая, і Адзіэль, і Ісіміэль, і Баная,
37Зіза, таксама сын Сэфэя, сына Алона, сына Ядаі, сына Сэмры, сына Самая.
38Яны, запісаныя пайменна, былі кіраўнікамі ў сваіх родах; і сем’і іх вельмі распаўсюдзіліся,
39і дайшлі аж да даліны Гэдор, аж да ўсходняга боку даліны, шукаючы пашы дзеля сваіх статкаў.
40І знайшлі сакавітую і вельмі добрую пашу для сваіх статкаў і зямлю вялізнейшую, і спакойную, і ўрадлівую, на якой раней пражывалі хаміты.
41Такім чынам, яны, пайменна запісаныя, прыбылі ў дні Эзэкіі, цара Юды, і знішчылі маанітаў, якія там знаходзіліся, і вынішчылі іх аж па сённяшні дзень, ды абжыліся на іх месцы, бо знайшлі там жа найбольш урадлівую пашу.
42Таксама з сыноў Сімяона некаторыя пайшлі на гару Сэір, лікам пяцьсот мужчын; кіраўнікі іх: Пэлція, Наарыя, і Рафая, і Азіэль, — сыны Есі, —
43і разбілі яны астаткі амалекцаў, і абжыліся там, на іх месцы, па сённяшні дзень.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
