Кніга Псальмаў Псальм 51 (50) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Псальм. Давідаў.

2 2Сам. 12:1-15 Калі прыбыў да яго прарок Натан, пасля таго як учыніў ён грэх з Бэтсэбай.

3Злітуйся нада мною, Божа, паводле міласэрнасці Тваёй; і паводле мноства літасцівасці Тваёй зруйнуй правіннасць маю.

4Яшчэ больш абмый мяне ад правіннасці маёй і ад граху майго ачысці мяне.

5 2Пар. 36:12 Бо я прызнаю правіннасць маю, і грэх мой заўсёды перада мною.

6 Рым. 3:4 Перад Табой, перад Табой адзіным зграшыў я і тое, што ліхім ёсць перад Табою, дапусціў я. Ты справядлівы у прысудзе Тваім і пераможаш на судзе Тваім.

7Вось жа нарадзіўся я ў правіннасці, і ў граху пачала мяне маці мая.

8Вось жа палюбіў Ты праўду ў сэрцы і патаемна адкрыў Ты мне мудрасць.

9Пакрапі мяне гізопам — і стану чыстым, памый мяне — і стану бялейшы за снег.

10Дай мне пачуць пацеху і весялосць, і ўзрадуюцца косці, якія Ты паламаў.

11Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх, і зруйнуй усе мае правіннасці.

12Сэрца чыстае ствары ўва мне, Божа, і моцны дух аднаві ва ўлонні маім.

13Не адганяй мяне ад Твайго аблічча і Духа Святога Твайго не адбірай у мяне.

14Вярні мне пацеху збаўлення Твайго і самым руплівым духам узмацуй мяне.

15Буду вучыць я збачэнцаў з Тваіх дарог, і тады бязбожнікі вернуцца да Цябе.

16Вызваль мяне ад крыві, Божа, Божа збаўлення майго. Хай славіць радасна язык мой справядлівасць Тваю.

17Госпадзе, адчыні вусны мае, і вусны мае стануць апавяшчаць Тваю хвалу.

18 Пс. 40:7 Але ж не пацяшае Цябе ахвяра, цэласпаленне, калі прынясу яго, Табе не спадабаецца.

19Ахвяра Богу — дух спакутаваны; сэрца стурбаванага і пакорлівага, Божа, Ты не адцураешся.

20Будзь спагадлівым, Госпадзе, у Сваёй добразычлівасці да Сіёна, каб збудаваліся муры Ерузаліма.

21Тады прымеш Ты ахвяру справядлівасці, прынашэнні і цэласпаленні; тады буду складаць на ахвяру Табе цялят.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help