Кніга Ёва Раздзел 16 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1У адказ сказаў Ёў:

2«Часта я чуў такія рэчы! Усе вы нікчэмныя пацяшыцелі.

3Ці ж будзе канец пустым словам, або што так раздражняе цябе, што ты адказваеш?

4Мог і я гаварыць падобна, як вы, ды няхай бы душа ваша была на месцы маёй душы. Распачаў бы я да вас прамову і ківаў бы на вас галавою сваёй,

5падбадзёрваў бы вас вуснамі сваімі і не стрымліваў бы руху вуснаў маіх.

6Калі гаварыць буду, не суцішыцца боль мой; і калі замаўчу, не адыдзе ён ад мяне;

7а цяпер змардаваў мяне боль мой і Ты спустошыў усю сям’ю маю.

8Маршчыны мае сведчаць супраць мяне, і паўстае змардаванасць перад абліччам маім, пярэчачы мне.

9Гнеў Яго разрывае мяне, і супрацівіцца мне, і скрыгоча зубамі сваімі на мяне. Вораг мой утаропіў вочы свае на мяне.

10Яны разявілі на мяне пашчы свае, і, наракаючы, б’юць мяне ў сківіцу, і, сабраўшыся разам, — супраць мяне.

11Замыкае мяне Бог у несправядлівага і перадае мяне ў рукі бязбожнікаў.

12Я, той самы задаволены калісьці, знянацку раструшчаны стаўся. Схапіў Ён мяне за шыю, зламаў мяне і паставіў мяне перад Сабою, быццам на знак.

13Акружыў Ён мяне дзідамі Сваімі, разарваў клубы мае, не пашкадаваў; ды расцярушыў па зямлі печань маю.

14Ён раздзірае мяне, рвучы і катуючы, абрушыўся на мяне, быццам волат.

15Пашыў я радно сабе на скуру і схіліў да зямлі рог мой.

16Твар мой пачырванеў ад плачу, а павекі мае пацямнелі,

17хоць без правіннасці рукі мае, бо малітвы мае былі чыстыя.

18О зямля! Не закрый крыві маёй, і хай крык мой не знойдзе ў табе месца, дзе б сціх.

19 Ёў 19:25 Бо вось на небе Сведка мой і Той, Хто ведае мяне, — на вышынях.

20Вешчуны мае — думкі мае: да Бога струменіцца вока маё.

21О, каб чалавек мог так судзіцца з Богам, як судзіцца сын чалавечы са сваім прыяцелем,

22бо вось, прамінуць кароткія гады, і я пайду шляхам, з якога не вярнуся!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help