1Кіраўніку хору. На струнах. Псальм. Песня.
2Хай злітуецца Бог над намі і падабраславіць нас; хай пралье святло аблічча Свайго над намі,
3каб пазналі на зямлі шлях Твой, між усіх народаў — збаўленне Тваё.
4Хай вызнаюць Цябе народы, Божа; хай вызнаюць Цябе народы ўсе.
5Хай весяляцца і радуюцца народы, бо Ты судзіш народы ў справядлівасці і кіруеш людам на зямлі.
6Хай вызнаюць Цябе народы, Божа, хай вызнаюць Цябе народы ўсе.
7Зямля дала плод свой; хай дабраславіць нас Бог, Бог наш,
8хай дабраславіць нас Бог, і няхай баяцца Яго ўсе канцы зямлі.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
