Другая кніга Цароў Раздзел 16 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 2Пар. 28:1-4 На сямнаццаты год Фацэя, сына Рамэліі, Ахаз, сын Ёатама, цара Юдэі, стаў цараваць.

2Ахаз меў дваццаць гадоў, калі стаў царом, і шаснаццаць гадоў цараваў у Ерузаліме; не рабіў ён таго, што падабалася Госпаду, Богу яго, як Давід, бацька яго.

3 Паўт. Зак. 12:31 Але хадзіў ён дарогай цароў Ізраэля. І нават сына свайго ён пасвяціў, правёўшы праз агонь, паводле агіднасцей народаў, якіх Госпад прагнаў перад сынамі Ізраэля;

4таксама складаў ён крывавыя ахвяры і кадзіў на ўзгорках, і на ўзвышшах, і пад кожным зялёным дрэвам.

5 2Пар. 28:5-8; Іс. 7:1 Тады Разін, цар Сірыі, і Фацэй, сын Рамэліі, цар Ізраэля, пайшлі ваяваць супраць Ерузаліма; і, калі трымалі яны Ахаза ў аблозе, не здолелі перамагчы.

6У той час Разін, цар Сірыі, далучыў Элат да Эдома і выгнаў юдэяў з Элата; і прыйшлі эдомцы ў Элат, і абжыліся там да сённяшняга дня.

7 2Пар. 28:16-21 І паслаў Ахаз пасланцоў да Тэглатпаласара, цара асірыйцаў, паведамляючы: «Я — паслугач твой і сын твой. Прыйдзі і збаў мяне ад рукі цара Сірыі і ад рукі цара Ізраэля, якія напалі на мяне».

8І, калі сабраў ён срэбра і золата, якое мог знайсці ў доме Госпада і ў скарбніцах царскіх, паслаў як дар цару асірыйцаў.

9І ён паслухаў яго. Бо прыйшоў цар асірыйцаў у Дамаск, і знішчыў яго, і жыхароў яго перасяліў у Кір; а Разіна забіў.

10І пайшоў цар Ахаз насустрач Тэглатпаласару, цару асірыйцаў у Дамаск. І, калі ўбачыў ахвярнік у Дамаску, тады цар Ахаз пераслаў святару Урыі выяву яго і ўзор усёй яго пабудовы.

11І пабудаваў святар Урыя ахвярнік; паводле ўсяго таго, што прыслаў цар Ахаз з Дамаска, так зрабіў святар Урыя, пакуль вярнуўся цар Ахаз з Дамаска.

12І, калі вярнуўся цар з Дамаска, убачыў ён ахвярнік і падышоў да яго, і прыступіўся да ахвярніка і склаў на ім ахвяру,

13і спаліў ён цэласпаленне і ахвяры хлебныя, і выліў ахвяру вадкую, і крывёй сваіх ахвяраў прымірэння пакрапіў ахвярнік.

14 Вых. 27:1, 2; 2Пар. 4:1 А медны ахвярнік, які стаяў перад Госпадам, ён перанёс з пярэдняга боку святыні і з месца паміж ахвярнікам і святыняй Госпада, і паставіў яго побач з ахвярнікам на паўночным баку.

15А святару Урыі цар Ахаз загадаў, кажучы: «На большым ахвярніку палі ранішняе цэласпаленне і ахвяру з ежы вячэрнюю, і ахвяру цэласпалення цара і яго ахвяру з ежы, і ахвяру цэласпалення ўсяго народа зямлі, яго ахвяры з ежы і іх ахвяры вадкія; і вылівай на яго ўсю кроў ахвяр цэласпалення і ўсю кроў ахвяр крывавых. А ахвярнік медны будзе ў маім распараджэнні».

16Такім чынам, святар Урыя споўніў усё, што яму загадаў цар Ахаз.

17 1Цар. 7:23-39; 2Пар. 4:2-6 А цар Ахаз абламаў ліштвы з падножжаў і зняў купель, што была зверху, і зняў мора з медных валоў, якія падтрымлівалі яго, і паставіў яго на каменную падлогу.

18Таксама зняў ён крыты суботні праход, які пабудавалі ў святыні, і вонкавы ўваход для цара ў святыні Госпада дзеля цара асірыйцаў.

19 2Пар. 28:26, 27 А іншыя дзеянні Ахаза і ўся яго дзейнасць — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?

20 Іс. 14:28 І супачыў Ахаз з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда; і па ім стаў цараваць сын яго Эзэкія.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help