Ліст да Ціта Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Рым. 13:1; Клс. 1:10; 1Пёт. 2:13 Прыпамінай ім, што яны павінны слухаць начальнікаў і ўладу, выконваць загады і быць гатовымі да ўсякага добрага ўчынку,

2 Плп. 4:5; 2Цім. 2:24 нікога не абмаўляць, не быць сварлівымі, але ціхімі, выяўляць да ўсіх людзей усю ласкавасць.

3Бо і мы былі калісьці неразумнымі і непаслухмянымі, заблукаўшымі, служыўшымі пажадлівасцям і ўсякім асалодам, кіраваліся злосцю і зайздрасцю, былі ненавіснікамі, ненавідзячымі адны адных.

4Калі ж з’явіліся спагаднасць і чалавекалюбства Збаўцы нашага Бога,

5 Ян. 3:3; Эф. 2:4; 2Цім. 1:9 дык не дзеля ўчынкаў справядлівасці, якія мы выканалі, але праз міласэрнасць Сваю Ён збавіў нас купальняй адраджэння і аднаўлення Духам Святым,

6Якога выліў на нас багата праз Ісуса Хрыста, Збаўцу нашага,

7 Мц. 25:34; Мк. 10:17; Рым. 8:17 каб мы, апраўданыя ласкай Яго, сталіся спадкаемцамі паводле надзеі жыцця вечнага.

8 Эф. 2:10; Геб. 13:21 Вернае слова, і хачу, каб ты сцвярджаў гэта, каб тыя, што вераць Богу, стараліся быць першымі ў добрых учынках. Гэта добра і карысна людзям.

9Дурных жа пытанняў, радаводаў, спрэчак і змаганняў наконт закону пазбягай, бо яны некарысныя і пустыя.

10 Мц. 18:17; Рым. 16:17; 1Кар. 5:11; 2Ян. 10 Герэтыка пасля першай і другой перасцярогі абмінай,

11 Ян. 3:18; 1Цім. 6:4 ведаючы, што такі – пераваротнік, і ён грашыць, сам сябе асуджаючы.

12 Дзеі 20:4; Эф. 6:21; Клс. 4:7; 2Цім. 4:1 Калі пашлю да цябе Арцёма або Тыхіка, парупся чым хутчэй прыбыць да мяне ў Нікапаль, бо там вырашыў я зімаваць.

13Зэну, заканазнаўца, і Апалоса старанна забяспеч, каб усяго ім хапала.

14Хай навучацца і нашы быць першымі ў добрых учынках дзеля пільных патрэб, каб не былі яны бясплоднымі.

15Вітаюць цябе ўсе тыя, што са мною. Прывітай тых, якія любяць нас у веры. Ласка з усімі вамі! Амін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help