Другая кніга Самуэля Раздзел 22 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Пс. 18:1-51 І заспяваў Давід словы гэтае песні Госпаду ў дзень, калі вызваліў яго Госпад з рук усіх ворагаў яго і з рукі Саўла,

2і ён казаў: «Госпад — скала мая, і крэпасць мая, і Збаўца мой;

3Божа мой, скала мая, у якой хаваюся, шчыт мой і рог збаўлення майго! Ты абарона мая і прыстанак мой. Збаўца мой, ад гвалту вызваліш Ты мяне.

4Паклічу я Госпада, вартага хвалы, і ад ворагаў маіх уратаваны буду.

5Бо агарнулі мяне хвалі смерці, віры Бэліяла ўстрывожылі мяне;

6путы смерці ахапілі мяне, і смяротныя петлі душаць мяне.

7У роспачы маёй клічу я Госпада і прызываю Бога майго; выслухаў Ён з храма Свайго голас мой, і вокліч мой дайшоў да вушэй Яго.

8 Ёў 26:11 І здрыганулася і затрымцела зямля, і падваліны нябесныя зварухнуліся і захісталіся, бо запалаў Ён гневам.

9Узняўся дым з ноздраў Яго і агонь знішчальны з вуснаў Яго; вуглі агністыя сыпаліся ад Яго.

10І нахіліў Ён нябёсы, і сышоў, і змрок пад нагамі Яго.

11І сеў на херубіна, і паляцеў, і ўзняўся на крылах ветру.

12І ахінуўся ў цемру, як заслону, цёмнымі водамі ды густымі хмарамі ахутаў Сябе.

13Перад бляскам позірку Яго загарэлася вуголле агністае.

14 Пс. 29:3 Загрымеў на нябёсах Госпад, і Найвышэйшы даў пачуць голас Свой.

15Ён пусціў стрэлы Свае і рассыпаў іх, мноствам маланак напалохаў іх.

16І адкрыліся глыбіні мора, і адчыніліся фундаменты сусвету ад ушчування Госпада, ад подыху духу гневу Яго.

17Даслаў Ён з вышыні і схапіў мяне, выцягнуў мяне з глыбокіх водаў.

18Выратаваў Ён мяне ад ворага майго наймагутнейшага, ад тых, якія ненавідзяць мяне, якія дужэйшыя за мяне.

19Яны нахлынулі на мяне ў дзень смутку майго, і Госпад стаў для мяне апораю.

20 Пс. 31:9 І вывеў Ён мяне на прастор: уратаваў Ён мяне, бо спадабаўся я Яму.

21І адплаціў мне Госпад паводле праўды маёй, і за чысціню рук маіх аддаў Ён мне,

22бо я пільнаваў шляхі Госпада і не адступаўся нягодна ад Бога майго.

23Усе прысуды Яго перада мной, і ад загадаў Яго я не адступіў,

24і стаў я беззаганны з Ім, і высцерагаўся асабістай злачыннасці.

25І адплаціў мне Госпад паводле праўды маёй і паводле чысціні рук маіх перад вачамі Яго.

26Са святым Ты святы будзеш, і з чалавекам беззаганным беззаганны будзеш,

27і з абраным абраны будзеш, і з заганным падступны будзеш.

28І людзей бедных Ты ратуеш, а вочы ганарыстыя прыніжаеш.

29Бо Ты, Госпадзе, светач мой, і Бог мой прасвятляе цемру маю.

30З Табою я пайду ў наступ на варожыя войскі і з Богам маім пераскочу праз мур.

31Божа, бязгрэшны шлях Яго, слова Госпадава агнём выпрабавана, Ён — шчыт для ўсіх, хто на Яго спадзяецца.

32Бо хто бог, апрача Госпада? І хто скала, апрача Бога нашага?

33Бог, Які падперазаў мяне сілаю і зрабіў дарогу маю беззаганнай,

34 Абак. 3:19 зрабіўшы ногі мае такімі, як у аленя, і на вышыні падняўшы мяне;

35навучыў рукі мае барацьбе, і рукі мае нацягваюць медны лук.

36Ты даў мне шчыт збаўлення Твайго, і тое, што Ты слухаеш мяне, узвялічвае мяне.

37Ты пашырыў крокі мае пада мною, і не хістаюцца ногі мае.

38Я пераследаваў ворагаў маіх, і таптаў іх, і не вяртаўся, пакуль не знішчаў іх.

39Я нішчыў іх і знішчаў так, каб яны не маглі падняцца: гінулі яны пад нагамі маімі.

40Ты падперазаў мяне сілай да бою, тых, хто паўстаў супраць мяне, падпарадкаваў мне.

41Ты прымушаў уцякаць ворагаў маіх, і я знішчаю ненавіснікаў маіх.

42Крычалі яны, і не было нікога, хто б выратаваў іх, клікалі Госпада, і Ён не паслухаў іх.

43Я расцярушыў іх, як пыл зямлі, як гразь вуліц таптаў я іх.

44Ты выратаваў мяне ад бунтаў народа майго, паставіў мяне на чале плямёнаў. Народ, якога я не ведаў, служыць мне,

45чужыя сыны ліслівяць перада мною, слухаюць мяне слухам вушэй сваіх.

46Чужыя сыны адступаюць і дрыжаць ва ўмацаваннях сваіх.

47Жыве Госпад, і дабраславёны будзь, скала мая, і будзь узвялічаны Бог, скала збаўлення майго.

48Бог, Які дае мне збаўленне і Які падпарадкоўвае народы мне.

49Ён вызваліў мяне ад ворагаў маіх і ўзнёс мяне над тымі, хто паўстае супраць мяне; ад чалавека гвалтоўнага Ты ўхаваў.

50 Рым. 15:9 Таму буду славіць Цябе між народамі, Госпадзе, і буду спяваць на славу імя Твайго:

51услаўляе Ён збаўленнем цара Свайго і аказвае міласэрнасць намашчэнцу Свайму Давіду і нашчадкам яго навекі».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help