Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 19 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Работнік п’яніца не ўзбагацее; і хто грэбуе малымі рэчамі, памалу ўпадзе.

2Віно і жанчыны сапсуюць і разумных; і хто звяжацца з распусніцамі, прападзе: стане здабычай гнілля і чарвякоў.

3Нахабная душа згубіць Госпада свайго; і будзе знята з ліку душа яго, і будзе пададзена ў вялікі прыклад.

4Хто скора давярае – той легкадумны і будзе паніжаны; і хто грашыць супраць душы сваёй, хто яго апраўдае?

5Хто цешыцца са злачыннасці – абняславіцца, а хто ненавідзіць напамін – будзе мець разбітае жыццё,

6[Хто ацугляе язык свой – будзе жыць у супакоі, а хто ненавідзіць мнагаслоўе – усцеражэцца няшчасця.]

7Ніколі не паўтарай слова ліхое і грубае, тады нічога не страціш.

8Не кажы іх ані прыяцелю, ані ворагу, і калі ты даведаўся пра злачынства, не выкрывай,

9бо пачуе ад цябе і будзе высцерагацца цябе і, як выкрывальніка граху, – будзе ненавідзець цябе.

10Пачуў слова супраць блізкага свайго? Хай памрэ яно ў табе пры спадзяванні, што не разарве яно цябе.

11Неразумны будзе цярпець ад слова такую муку, як парадзіха – ад дзіцяці;

12Як страла, што ўваткнулася ў клуб цела, так слова ў сэрцы неразумнага.

13Напамінай прыяцелю, каб часам не дапусціўся зла і не сказаў: «Не я зрабіў»; або калі зрабіў, каб зноў не паўтараў.

14Напамінай блізкаму, каб часам не сказаў, і калі сказаў, каб часам не паўтарыў.

15Напамінай прыяцелю, бо часта бывае паклёп,

16ды не вер кожнаму слову. Ёсць той, хто грашыць языком, але не ад душы;

17бо ці ёсць хто такі, каб не зграшыў сваім языком? Напамінай блізкаму перш, чым пагражаць яму будзеш,

18ды дай месца закону Узвышняга. Усякая бо мудрасць – страх Божы, і ў ёй баяцца Бога, і ва ўсякай мудрасці – размяшчэнне Закону.

19І не ёсць мудрасцю – веданне ліхоты, і няма парады ў разважнасці грэшнікаў.

20Ёсць хітрасць, і гэта праклён, і бывае неразумны, які не разбіраецца ў мудрасці.

21Лепшы чалавек, не маючы мудрасці і ў якога не хапае розуму, але богабаязны, чым вялікага розуму, і такі, які пераступае праз закон Узвышняга.

22Ёсць хітрасць вялікая, але ліхая.

23І ёсць такі, што адкідае ўдзячнасць, каб вынесці прысуд; ёсць такі, што выглядае прыгнечаным і зламаным душою, і нутро яго поўнае крывадушнасці.

24І ёсць такі, што прыкідваецца вельмі пакорным; і ёсць такі, хто апускае свой твар ды прыкідваецца, што не чуе: дзе яго не ведаюць, возьме верх над табой.

25Ды калі нястача сіл устрымае яго ад граху, дык, калі знойдзе магчымасць ліха рабіць, то зробіць злое.

26З выгляду пазнаецца чалавек, і са знешнасці аблічча пазнаецца разумны чалавек:

27склад цела, і адкрыццё зубоў пры ўсмешцы, і хада чалавека кажуць аб ім.

28Бывае напамін несвоечасовы, і асуджэнне, што аказваецца нядобрым; і бывае, што маўчыць, але ён разумны.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help