Ліст да Філімона Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Паўла, вязень Хрыста Ісуса, і Цімафей, брат, умілаванаму Філімону, супрацоўніку нашаму,

2і Апфіі, сястры ўмілаванай, і Архіпу, таварышу нашаму ў змаганні, і царкве, якая ў тваім доме знаходзіцца:

3 Эф. 1:2; 1Пёт. 1:2 ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста.

4 Рым. 1:8; Эф. 1:16; 1Тэс. 1:2; 2Тэс. 1:3 Дзякую заўсёды Богу майму, колькі разоў успамінаю цябе ў сваіх малітвах,

5 Эф. 1:15; Клс. 1:4; 1Тэс. 3:6 чуючы аб любові тваёй і веры, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх святых,

6 Плп. 1:9; Клс. 1:9; Як. 2:14; 2Пёт. 1:5 каб супольнасць веры тваёй сталася бачнай у пазнанні ўсякіх даброццяў, якія маем у вас у Хрысце Ісусе.

7 2Кар. 7:4 Бо вялікую радасць меў я, браце, і пацеху з любові тваёй, бо сэрцы святых супакоіліся праз цябе.

8Хоць я і маю вялікую адвагу ў Хрысце загадаць табе што да справы належыць,

9усё ж такі дзеля любові лепш папрашу цябе я, Паўла, стары чалавек, а цяпер і вязень Хрыста Ісуса.

10 1Кар. 4:15; Клс. 4:9 Прашу цябе за майго сына, якога нарадзіў я ў кайданах маіх, Анісіма,

11які калісьці быў табе некарысны, а цяпер і табе, і мне карысны,

12якога я табе вяртаю. Дык ты прымі яго, як маё сэрца.

13 Плп. 2:30 Хацеў я яго пры сабе затрымаць, каб мне за цябе паслужыў у кайданах дзеля Евангелля.

14 1Пёт. 5:2; 2Кар. 9:7 Але без парады з табою не хацеў зрабіць, каб часам не вымушаным было дабрадзейства тваё, але з добрае волі.

15Можа быць, што ён адлучыўся толькі на кароткі час дзеля таго, каб ты ўзяў яго навек,

16 Эф. 6:5; Клс. 3:22; 1Цім. 6:1 ужо не як нявольніка, але вышэй за нявольніка, як брата найдаражэйшага, асабліва мне, але тым больш табе, цялесна і ў Госпадзе.

17 2Кар. 8:23 Дык калі маеш мяне за супольніка, прымі яго, як мяне.

18Калі ж ён у чым пакрыўдзіў цябе або што вінен, гэта на мяне залічы.

19 1Кар. 16:21; Гал. 6:11; 2Тэс. 3:17 Я, Паўла, напісаў уласнаю рукою, што я сплачу табе; каб пры тым не казаць табе, што і ты сабою вінаваты мне.

20Так яно, браце! Хачу я табою паслужыцца ў Госпадзе. Умацуй маё сэрца ў Госпадзе.

21Спадзеючыся на тваю паслухмянасць, напісаў табе, ведаючы, што і больш таго, аб чым прашу, зробіш.

22 2Кар. 1:11; Плп. 1:25; Геб. 13:19 Адначасова прашу, прыгатуй мне кватэру, бо спадзяюся, дзякуючы вашым малітвам, што буду падараваны вам.

23Вітаюць цябе Эпафрас, вязень разам са мною ў Хрысце Ісусе,

24 Дзеі 12:12; Клс. 4:10; 2Цім. 4:10 Марк, Арыстарх, Дэмас і Лука, памочнікі мае. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help