Кніга Ёва Раздзел 38 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Тады Госпад з віхуры сказаў Ёву ў адказ:

2«Хто гэта, што неразумнымі словамі зацямняе задуму?

3 Ёў 40:2 Перапаяшы, як мужчына, сцёгны свае, і Я буду пытацца ў цябе, і ты тлумач Мне.

4Дзе ты быў, калі Я закладваў падмурак зямлі? Адкажы Мне, калі маеш розум.

5Хто даў меру ёй, ці ты ведаеш? Або хто працягнуў над ёй вяроўку мерную?

6На чым замацавана апірышча яе? Або хто залажыў кутні камень яе,

7калі гаманілі разам зоркі раннія і калі радасна цешыліся ўсе сыны Божыя?

8 Ярэм. 5:22 Хто зачыніў мора брамамі, калі вырывалася яно, нібы з улоння выходзячы,

9калі апранаў у хмары яго і ў імглу яго, як у пялёнкі, спавіваў?

10Я акрэсліў яго сваімі межамі і паставіў загарадку і брамы,

11і сказаў: “Дасюль дойдзеш, а далей не пяройдзеш, і тут разаб’еш узбураныя хвалі твае”.

12Ці загадваў ты па днях сваіх світанню і ці вызначаў зараніцы месца яе,

13і, калі б ты трымаў за канцы зямлю, ці выкалачаны былі б бязбожнікі з яе?

14Той, хто пад пячаткай, зменіцца, як гліна, і стане, як адзенне каляровае.

15 Ёў 18:5, 6 Будзе забранае ў бязбожных святло іх, і зламаецца рука ўзнесеная.

16Ці даходзіў ты да крыніц мора, і ці хадзіў па дне бяздоння?

17Ці адкрытыя былі табе брамы смерці, і ці бачыў ты дзверы цемры?

18Ці аглядаў ты абшары зямлі? Раскажы Мне, калі ведаеш усё.

19Пры якой дарозе святло жыве, і дзе месца цемрадзі,

20каб давёў ты кожнае паасобку да межаў сваіх і зразумеў шляхі дому яго?

21Ты ведаеш, бо тады ты быў ужо народжаны, і лічба дзён тваіх вельмі вялікая!

22Ці даходзіў ты да сховішча снегу і ці бачыў ты сховішчы граду,

23якія падрыхтаваў Я на час гора і на дзень бою і вайны.

24Па якім шляху разліваецца святло, разыходзіцца палючы вецер па зямлі?

25 Ёў 28:26 Хто вызначыў накірунак самай гвалтоўнай навальніцы і шлях для грымотнай маланкі,

26каб ліў дождж на зямлю бязлюдную, у пустыні, дзе няма ніводнага са смяротных,

27каб насыціць бездарожжа і пустэчу і каб вырасціць траву на засохлай зямлі?

28Хто ёсць бацька дажджу? Або хто нарадзіў кроплі расы?

29З чыйго нутра нарадзіўся лёд, і хто нарадзіў іней на небе?

30Як камень, вада цвярдзее, і паверхня бяздоння сціскаецца.

31 Ёў 9:9; Ам. 5:8 Ці здолееш злучыць шэраг зорак Пляядаў або ці зможаш развязаць пояс Арктура?

32Ці выведзеш Паўночную Карону ў свой час, і Мядзведзіцу з сынамі ты павядзеш?

33Ці ведаеш ты законы неба і ці можаш напісаць іх на зямлі?

34Ці ўздымеш свой голас да хмар, і каб хвалі вады накрылі цябе?

35Ці пашлеш ты бліскавіцы, і ці пойдуць яны і скажуць табе: “Мы тут”?

36Хто ўклаў у нутро ібіса мудрасць, і хто пеўню даў розум?

37Хто з мудрасцю размяркуе хмары, і хто зрушыць бурдзюкі нябесныя,

38калі пыл становіцца цвёрдай зямлёй, а глеба зліпаецца?

39Ці львіцы ты наловіш здабычы і душы львянят яе задаволіш,

40калі яны вылежваюцца ў логавах або ў гушчары пільнуюць у засадзе?

41 Пс. 147:9 Хто гатуе крумкачу страву яго, калі дзеці яго, туляючыся, клічуць да Бога, бо не маюць ежы?

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help