Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Сыне мой, калі прымеш размовы мае і схаваеш у сябе запаветы мае,

2накіроўваючы вуха сваё да мудрасці, схіляючы сэрца сваё да пазнання разважлівасці,

3бо калі прызавеш мудрасць і ўручыш голас свой разважлівасці,

4калі шукаць яе будзеш, як грошы, ды адшукваць яе будзеш, як скарб, —

5тады зразумееш страх Госпадаў і знойдзеш пазнанне Бога,

6 Ёў 32:8 бо Госпад дае мудрасць, і з вуснаў Яго — веды і разважлівасць.

7 Пс. 84:12 Ён запасе мудрасць для справядлівых і будзе шчытом для тых, хто ходзіць простым шляхам,

8захоўваючы сцежкі справядлівасці і пільнуючы дарогі святых.

9Тады зразумееш справядлівасць, прыказанне і закон і ўсякую добрую сцежку,

10бо ўвойдзе мудрасць у сэрца тваё, і веды спадабаюцца душы тваёй.

11Сумленне будзе пільнаваць цябе, а растаропнасць уратуе цябе,

12 Ян. 3:19 каб усцярогся ты ад дарогі ліхой і ад чалавека, які хлусіць,

13[пазбавіць ад тых,] хто пакідае дарогу простую, каб хадзіць па цёмных дарогах,

14[ад тых,] хто весяліцца, калі робіць злачынства, і радуецца з найгоршых рэчаў:

15дарогі іх нясталыя, а крокі іх блудныя;

16каб усцярогся ты ад чужой жонкі і ад чужой, якая змякчае свае размовы

17і якая пакінула правадыра маладосці сваёй і забылася на запавет Бога свайго.

18Бо дом яе нахіліўся да смерці, а шляхі яе — да пекла;

19усе, што ідуць да яе, не вяртаюцца і не знаходзяць сцежак жыцця.

20Такім чынам, хадзі шляхам добрых людзей і трымайся сцежак справядлівых людзей:

21бо той, хто справядлівы, будзе жыць на зямлі і сумленныя назаўсёды застануцца на ёй;

22а бязбожнікі будуць сцёрты з зямлі і тыя, што дзейнічаюць несправядліва, будуць выкаранены з яе.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help