Песня з Песняў Саламонава Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1«Я — нарцыс Сарона і лілея далін».

2«Бы лілея між цернямі, так сяброўка мая між дочкамі».

3«Як яблыня сярод лясных дрэў, так улюбёны мой сярод сыноў. У засені яго, якой жадала, я прысела, і плод яго салодкі паднябенню майму.

4Увёў ён мяне ў пакой застолля, а сцяг яго нада мною — любоў.

5Спасільце мяне пірагамі з разынкамі, назбірайце мне яблыкаў, бо я млею ад кахання.

6 Песн. 8:3 Лявіца яго пад галавою маёй, а правіца яго абдымае мяне».

7 Песн. 3:5; 8:4 «Заклінаю вас, дочкі Ерузаліма, сарнамі і палявымі ланямі: не будзіце і не падымайце ад сну ўлюбёнай, аж пакуль сама не захоча».

8«Голас улюбёнага майго! Вось, ён падыходзіць, скача па гарах, перабягае ўзгоркі.

9Улюбёны мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, стаіць ён за нашаю сцяною, глядзіць праз акно, зазірае праз краты.

10Вось, мілы мой гаворыць да мяне: “Уставай, сяброўка мая, галубка мая, зграбная мая, і прыходзь.

11Бо ўжо зіма прайшла, дождж спыніўся і перастаў.

12З’явіліся ўжо краскі на зямлі, час абразання вінаграду настаў; і ўжо голас туркаўкі чуваць у нашай зямлі.

13Фігавае дрэўца выдала пупышкі свае, вінаград цвіце і разлівае водар: устань, сяброўка мая, харашуня мая, і прыходзь,

14галубка мая, у расколіны скалы, у шчыліну цясніны. Пакажы мне аблічча тваё, хай гучыць твой голас у вушах маіх! Бо салодкі мне голас твой і выгляд твой прыемны”».

15«Злавіце нам лісаў, малых лісянят, якія вінаграднікі нішчаць, бо вінаграднікі нашы цвітуць».

16«Улюбёны мой для мяне, а я — для яго, які пасвіцца між лілеяў,

17 Песн. 4:6; 8:14 пакуль дзень набліжаецца і знікаюць цені. Вярніся! Будзь падобны, улюбёны мой, да сарны, да маладога аленя на гарах Бэтэр».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help