Кніга Агэя Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Эздр. 4:24–5:2; 6:14 У другі год царавання Дарыя, у першы дзень шостага месяца, Госпад прамовіў праз прарока Агея да Зарабабэля, сына Салаціэля, кіраўніка Юды, і да першасвятара Ешуа, сына Ёсэдэка, кажучы:

2«Вось што кажа Госпад Магуццяў, прамаўляючы: “Народ гэты кажа: не прыйшоў яшчэ час будаваць дом Госпадаў”».

3І прамовіў Госпад праз прарока Агея, кажучы:

4«Ці ж вам час жыць у дамах упрыгожаных, калі гэты дом у руінах?

5Ды цяпер вось што кажа Госпад Магуццяў: “Разважце ў сэрцах вашых шляхі вашы:

6 Паўт. Зак. 28:38-40; Ос. 4:10; Міх. 6:14 вы сееце многа і збіраеце мала; ясцё і не насычаецеся; п’яце і не п’янееце; апранаецеся і не саграваецеся; і той, хто працуе, каб зарабіць, кідае плату ў дзіравы мяшэчак!”

7Вось што кажа Госпад Магуццяў: “Разважце ў сэрцах вашых шляхі вашы.

8Узыдзіце на гару, загатуйце дрэва і пабудуйце дом, і ён будзе Мне мілы, і ў ім буду праслаўлены, — кажа Госпад.

9Спадзяваліся вы многа, і вось, атрымалася мала, і ўнеслі ў дом, і Я рассеяў гэта. А з якой прычыны? — кажа Госпад Магуццяў, — дзеля Майго дома, што ляжыць у развалінах, і вы кожны спяшаецеся ў дом свой.

10Таму, вось, нябёсы замкнуты над вамі, каб не спускалі расы, і зямлі забаронена, каб не давала пладоў сваіх.

11І Я выклікаў засуху на зямлю, і на горы, і на пшаніцу, і на віно, і на аліўкавы алей, ды на ўсё, што родзіць зямля, і на людзей, і на жывёлу, і на ўсякую працу ручную”».

12І Зарабабэль, сын Салаціэля, і першасвятар Ешуа, сын Ёсэдэка, і ўвесь астатак народа пачулі голас Госпада, Бога свайго, і словы прарока Агея, так як Госпад, Бог іх, паслаў яго да іх; і народ праняўся страхам перад Госпадам.

13І Агей, пасланец Госпадаў, прамовіў паводле прыказання Госпада, кажучы народу: «“Я з вамі”, — кажа Госпад».

14Ды ўзбудзіў Госпад дух Зарабабэля, сына Салаціэля, кіраўніка Юды, і дух першасвятара Ешуа, сына Ёсэдэка, і дух усяго астатку народа; і прыйшлі яны, і ўзяліся за будаўніцтва дома Госпада Магуццяў, Бога свайго.

15Дваццаць чацвёртага дня шостага месяца, у другі год цара Дарыя.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help