1Маленне гаротніка, які, спакутаваны, вылівае тугу сваю перад Богам.
2 Пс. 143:1 Госпадзе, выслухай маю малітву, і хай кліч мой дойдзе да Цябе.
3 Пс. 69:18 Не хавай аблічча Твайго ад мяне; у які б дзень ні бедаваў я, нахіні да мяне вуха Тваё. У які б дзень ні прызваў Цябе, хутка выслухай мяне.
4Бо дні мае зніклі, як дым, і косці мае згарэлі, як вецце.
5Звяла, як сена, і высахла сэрца маё, бо забыўся я спажыць хлеб мой.
6Ад голасу стогну майго прысохла шкура мая да касцей.
7Стаўся я падобным да пустыннага пелікана, стаўся я, як сава ў руінах.
8Страціў я сон і стаўся, быццам самотны верабей на страсе.
9Цэлы дзень зневажалі мяне мае непрыяцелі, якія, распаляючыся супраць мяне, пракліналі мяне.
10Бо еў я попел, як хлеб, а пітво маё мяшаў са слязамі
11з прычыны гневу і раздражнёнасці Тваёй, бо, узнёсшы, Ты скінуў мяне.
12 Ёў 8:9 Дні мае, як цень, сышлі, і я, як трава, высах.
13Але Ты, Госпадзе, трываеш век, і памяць Твая — на ўсе пакаленні.
14Ты, паўстаўшы, злітуешся над Сіёнам, бо час злітавацца над ім, бо надышоў час,
15бо спадабаліся слугам Тваім каменні яго, і шкада ім парахна яго.
16І паганы будуць шанаваць імя Тваё, Госпадзе, а ўсе цары зямлі — славу Тваю.
17Бо збудаваў Госпад Сіён і з’явіўся ў славе Сваёй.
18Звярнуў увагу Ён на малітву ўбогага, і не выказаў пагарды да просьбаў іх.
19Трэба гэта спісаць для наступнага пакалення, і народ, які будзе сабраны, будзе хваліць Госпада.
20Бо паглядзеў з высокага свяцілішча Свайго, Госпад з неба зірнуў на зямлю,
21каб пачуць стогны ўвязненых, каб развязаць сыноў смерці,
22каб абвяшчалі на Сіёне імя Госпада, а хвалу Яго — у Ерузаліме,
23калі будуць сабраныя разам народы і каралеўствы, каб служыць Госпаду.
24Прынізіў Ён на шляху магуцце маё, скараціў дні мае.
25Я скажу: «Божа мой, не прымай мяне ў палавіне дзён маіх; Твае гады трываюць праз усе пакаленні.
26 Геб. 1:10-12 Напачатку заснаваў Ты зямлю; і неба — стварэнне рук Тваіх.
27 Іс. 51:6 Яны загінуць, а Ты застанешся, і ўсе яны, як вопратка, састарэюць, і Ты скруціш іх, і яны пераменяцца,
28а Ты Той самы, і гады Твае не скончацца.
29Сыны Тваіх слуг будуць жыць, і патомства іх перад абліччам Тваім будзе ўмацоўвацца».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
