Ліст да Эфесцаў Раздзел 6 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1

16 1Пёт. 5:9; 1Ян. 5:4 на ўсякую вазьміце шчыт веры, якім зможаце патушыць усе вогненныя стрэлы ліхога;

17 Іс. 59:17; Мц. 4:1; 1Тэс. 5:8; Геб. 4:12; Адкр. 1:16 і вазьміце шалом збаўлення разам з мечам Духа, якім ёсць Слова Божае,

18 Мц. 26:41; Лк. 18:1 ва ўсякі час молячыся ўсякаю малітваю і просьбаю ў Духу, аб гэтым самым чувайце з усёй трываласцю і просьбаю за ўсіх святых

19і за мяне, каб дадзены быў мне дар слова на адкрыванне вуснаў маіх, каб пераканаўча выяўляў таямніцы Евангелля,

20дзеля якога я прызначаны пасланцам у путах, каб у ім адважыўся гаварыць так, як мне належыць гаварыць.

21Каб жа і вы ведалі пра мяне, што раблю, пра ўсё гэта паведаміць вам Тыхік, найдаражэйшы брат і верны слуга у Госпадзе,

22якога я паслаў да вас на тое, каб вы ведалі, што ў нас робіцца, і каб ён суцешыў сэрцы вашы.

23Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.

24Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незнішчальнасці. Амін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help