Ліст да Гебраяў Раздзел 11 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ян. 20:29; Рым. 8:24; 2Кар. 4:18 Вера – гэта здзяйсненне чаканага і пэўнасць у рэчах, якіх не бачым.

2Дзякуючы ёй продкі атрымалі сведчанне.

3 Род. 1:1; Пс. 33:6, 9; Ян. 1:3; Рым. 1:20; 2Пёт. 3:5 Праз веру пазнаём, што словам Божым наладжаны вякі і што з нябачнага паўстала бачнае.

4 Род. 4:3-10; Мц. 23:35; Рым. 10:10; 1Ян. 3:12 Праз веру Абэль прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, праз што атрымаў сведчанне, што ён справядлівы. Бо Бог засведчыў пра яго дары, і праз яе нават памерлы гаворыць.

5 Род. 5:21-24 Праз веру Гэнох перанесены быў, каб не бачыў смерці, і не знайшлі яго, бо перасяліў яго Бог; бо перад перанясеннем сваім атрымаў сведчанне, што ён мілы Богу.

6А без веры немагчыма падабацца Богу. Бо трэба верыць, шукаючы Бога, што Ён ёсць і шукаючым Яго дае ўзнагароду.

7 Род. 6:13-22; Рым. 3:22; 1Пёт. 3:20; 2Пёт. 2:5 Праз веру атрымаў Ной аб’яўленне аб тым, што яшчэ было нябачным, і богабаязна пабудаваў каўчэг на выратаванне сям’і сваёй. Праз яе асудзіў ён свет і стаўся спадкаемцам справядлівасці праз веру.

8 Род. 12:1-5 Праз веру пакліканы Абрагам паслухаўся пайсці ў месца, якое павінен быў атрымаць у спадчыну, і выйшаў, не ведаючы, куды ідзе.

9 Род. 35:27 Праз веру асеў ён у зямлі абяцанай, як у чужой, у палатках пражываючы з Ізаакам і Якубам, са спадкаемцамі таго ж самага абяцання.

10 Геб. 12:22; Адкр. 21:10 Бо спадзяваўся на горад, які мае моцныя падмуркі, будаўнічы якога і творца – Бог.

11 Род. 18:11-14; 21:2; Рым. 4:19 Праз веру і сама Сара, бясплодная, нягледзячы на ўзрост, атрымала моц на пачацце нашчадка і нарадзіла, бо паверыла, што верны Той, Які даў абяцанне.

12 Рым. 4:19; Род. 15:5; 22:17; 32:12 Дзеля таго і ад аднаго, прытым амярцвелага, нарадзілася шмат, як зорак на небе і як пяску незлічонага на беразе мора.

13 Род. 23:4; 1Пар. 29:15; Пс. 39:13; 119:19; Ян. 8:56; Эф. 2:19; 1Пёт. 1:17 Усе яны памерлі ў веры, не атрымаўшы таго, што ім было абяцана, толькі здалёк аглядаючы яго, вітаючы і вызнаючы, што на зямлі яны толькі вандроўнікі і госці.

14Бо якія так кажуць, паказваюць, што шукаюць бацькаўшчыны.

15Калі ж бы тую ўспаміналі, з якой выйшлі, знайшлі б час у яе вярнуцца.

16 Мц. 22:32; Ян. 14:2; Адкр. 21:2 Але яны тужаць па лепшай, гэта значыць па нябеснай. Вось таму Бог не саромеецца называць Сябе іх Богам, бо падрыхтаваў ім горад.

17 Род. 22:1-14 Праз веру прынёс Абрагам Ізаака, калі выпрабоўваўся, і адзінага сына склаў у ахвяру той, які атрымаў абяцанне

18 Род. 21:12; Рым. 9:7 і якому было сказана: «Ад Ізаака будуць называцца твае нашчадкі».

19 Мц. 20:19; Рым. 4:17; Адкр. 20:4 Верыў жа ён, што і мёртвага можа Бог уваскрасіць; таму і атрымаў яго ў вобраз.

20 Род. 27:27-29, 39, 40 Праз веру ў будучыню дабраславіў Ізаак Якуба і Эзава.

21 Род. 47:31–48:20 Праз веру Якуб, паміраючы, дабраславіў кожнага з сыноў Язэпа і пакланіўся перад верхам кія свайго.

22 Род. 50:24, 25; Вых. 13:19 Праз веру Язэп, паміраючы, нагадваў аб выхадзе сыноў Ізраэля і даў даручэнне адносна сваіх касцей.

23 Вых. 1:22; 2:2; Дзеі 7:20 Праз веру Майсей быў укрываны бацькамі сваімі на працягу трох месяцаў ад свайго нараджэння, бо бачылі, што прыгожае дзіцятка, і не спалохаліся загаду фараона.

24 Вых. 2:10-12 Вырасшы, Майсей праз веру адмовіўся называцца сынам дачкі фараона,

25лепш выбіраючы быць пераследаваным разам з народам Божым, чым мець часовую прыемнасць граху.

26 Рым. 8:18; 2Кар. 4:17 Бо лічыў за большае багацце знявагі Хрыстовы, чым скарбы егіпецкія, бо глядзеў на ўзнагароду.

27Праз веру пакінуў ён Егіпет, не збаяўшыся злосці царскай; вытрываў, як быццам бачачы Нябачнага.

28 Вых. 12:21-30 Праз веру справіў Пасху і апырскванне крывёй, каб знішчальнік першынцаў не крануў іх.

29 Вых. 14:21-31; Юды 5 Праз веру перайшлі яны Чырвонае мора, як быццам па сухой зямлі; калі ж спрабавалі гэта зрабіць егіпцяне, былі патоплены.

30 Еш. 6:12-21 Праз веру паразвальваліся муры Ерыхона, калі абыходзілі іх вакол сем дзён.

31 Еш. 2:1-21; 6:22-25; Як. 2:25 Праз веру блудніца Рахаб не загінула разам з няверуючымі, бо ў супакоі прыняла выведчыкаў.

32 Суд. 4:6–5:31; 6:11–8:32; 11:1–12:7; Суд. 13:2–16:31; 1Сам. 1:1; 25:1; 1Цар. 2:11; Дзеі 3:24 Ды што яшчэ маю сказаць? Не хапіла б часу расказваць пра Гедэона, Барака, Самсона, Яфтаха, Давіда, Самуэля і прарокаў,

33 Дан. 6:1-27; Адкр. 10:7 якія вераю перамагалі царствы, аказвалі справядлівасць, атрымлівалі абяцанні, закрывалі пашчы львам,

34 Дан. 3:1-30 тушылі полымя агню, усцерагаліся смерці ад меча, ачуньвалі ад немачы, былі стойкімі ў баях, змушаючы ўцякаць дружыны ворагаў;

35 1Цар. 17:17-24; 2Цар. 4:25-37 жонкі атрымлівалі сваіх памерлых уваскрослымі. Іншыя былі замучаны, не прыняўшы вызвалення, каб атрымаць лепшае ўваскрэсенне;

36 1Цар. 22:26, 27; 2Пар. 18:25, 26; Ярэм. 20:2; 37:15; 38:6; Дзеі 22:25 іншыя ж нацярпеліся здзекаў і біцця ды яшчэ кайданоў ды астрогу,

37 2Пар. 24:21; Мц. 3:4; Дзеі 7:52; Як. 5:10 каменавалі іх, перапілоўвалі і катавалі, гінулі яны ад меча, туляліся ў авечых і казліных скурах, жылі ў горы, нястачах і прыгнёце.

38Не варты быў іх свет, а блукалі па пустынях, па гарах, у пячорах і шчылінах зямлі.

39 Лк. 10:24 І ўсе гэтыя, атрымаўшы сведчанне праз веру, не атрымалі абяцанага,

40 Мц. 5:48 дзеля таго, што Бог прадбачыў для нас нешта лепшае, каб яны не без нас дасягнулі дасканаласці.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help