Першы ліст Пётры Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1

11 Рым. 12:18 хай ухіляецца ад ліхога і робіць дабро, хай шукае супакою і імкнецца да яго.

12 Ян. 9:31 Бо вочы Госпада – да справядлівых, і вушы Яго – да просьбаў іх; але аблічча Госпада супраць тых, што чыняць ліха».

13 Іс. 8:12, 13 І хто вам пашкодзіць, калі будзеце рупіцца пра дабро?

14 Мц. 5:10; Як. 1:12 А калі б вы нават пацярпелі дзеля справядлівасці, вы шчасныя. Не палохайцеся іх пагроз ды не трывожцеся,

15 Клс. 4:6 Госпада Бога свяціце ў сэрцах вашых і будзьце заўсёды гатовы абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас,

16 1Цім. 1:5; Геб. 13:18 але са спагаднасцю і страхам мейце добрае сумленне, каб тым, чым вас прыніжаюць, як злачынцаў, былі зганьбаваны тыя, што ачарняюць вашы добрыя паводзіны ў Хрысце.

17 1Пёт. 4:15 Бо лепш цярпець, дабро чынячы, калі такая воля Божая, чым чынячы зло.

18 Рым. 5:6; Геб. 9:28 Хрыстос таксама раз пацярпеў за грахі, Справядлівы за несправядлівых, каб нас давесці да Бога, стаўшы мёртвым целам, але ажыўшы Духам;

19у Ім, пайшоўшы, прапаведаваў нават тым духам, што былі ў вязніцы,

20 Род. 6:1–7:24; Мц. 24:37; Лк. 17:26 якія калісьці былі непаслухмяныя, злоўжываючы Божаю цярплівасцю ў дні Ноя пры будове каўчэга, у якім нямногія, гэта значыць восем душ, уратаваліся ад вады.

21 Дзеі 16:33; Рым. 6:4; Ціт. 3:5 На падабенства таго і нас цяпер збаўляе хрост, не праз абмыццё бруду цела, але праз абяцанне Богу добрага сумлення, праз уваскрэсенне Ісуса Хрыста,

22 Мц. 28:18; Эф. 1:20; Геб. 1:6 Які ўзышоў у неба і сядзіць праваруч Бога, і Яму падпарадкаваны анёлы, і ўлады, і магуцці.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help