1 Рым. 8:17 Старэйшых, якія сярод вас, прашу я, таксама старэйшы і сведка Хрыстовых цярпенняў ды ўдзельнік тае славы, якая мае аб’явіцца:
2 Ян. 21:16 пасіце статак Божы, які ў вас, даглядаючы яго не пад прымусам, але добраахвотна, па волі Божай, не дзеля нягодных нажыткаў, але са стараннасцю,
3 Мц. 20:25; Мк. 10:44; Ян. 13:15 і не пануючы над даручаным, але даючы прыклад статку.
4 1Кар. 9:25; 2Цім. 4:8 І, калі аб’явіцца Найвышэйшы Пастыр, атрымаеце незвядальны вянок славы.
5 Высл. 3:34; Рым. 12:10; Эф. 5:21; Плп. 2:3; Як. 4:6 Таксама і вы, юнакі, будзьце паслухмяныя старэйшым. Усе ўзаемна, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакору, бо Бог пыхлівым супрацівіцца, а пакорлівым ласку дае.
6 Як. 4:10 Дык скарыцеся пад магутнай рукой Бога, каб вас узвысіў у свой час.
7 Пс. 55:23; Мц. 6:32; Лк. 12:30 Усе клопаты свае ўскладайце на Яго, бо Ён пра вас рупіцца.
8 Лк. 22:31 Будзьце цвярозымі, чувайце! Бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, кружыць, шукаючы, каго зжэрці.
9 Дзеі 14:22 Станьце супроць яго цвёрдаю вераю, ведаючы, што гэткія самыя пакуты выпадаюць і тым вашым братам, што ёсць у свеце.
10 1Кар. 1:9; 2Кар. 4:17; 1Тэс. 2:12 А Бог усякае ласкі, Які вас паклікаў да вечнай славы Сваёй у Хрысце Ісусе, пасля нядоўгага цярпення Сам вас удасканаліць, зробіць непарушнымі, угрунтуе, падмацуе.
11Яму слава і Валадарства ў векі вечныя. Амін.
12 Дзеі 20:24; 2Кар. 1:19 Коратка я вам напісаў праз Сілівана, вернага брата, як думаю, перасцерагаючы ды і сведчанне прыносячы, што такая вось праўдзівая ласка Божая; у ёй вы стаіце.
13Вітае вас тая, што ў Бабілоне, выбраная, як і вы, а таксама Марк, мой сын.
14 Рым. 16:16; 1Кар. 16:20 Павітайцеся ўзаемна пацалункам любові. Супакой вам усім, што трываеце ў Хрысце Ісусе. Амін.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
