1Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Паводле «Аламот…» Песня.
2Бог — наша прыстанішча і магуцце, хуткі памочнік у нягодах.
3Таму не пабаімся, калі б зямля захісталася і горы перанесліся ў сэрца мора.
4Хай шумяць і ўздымаюцца яго воды, дрыжаць горы, здрыгануцца горы ў хваляванні Яго.
5Воды ракі радуюць горад Божы, святы прыпынак Найвышэйшага.
6Бог знаходзіцца ў ім, і ён не пахіснецца. Бог дапаможа яму на світанні.
7Узбурыліся народы, захісталіся царствы; падаў Ён голас Свой — расцяклася зямля.
8Госпад магуццяў з намі, прыстанішча наша — Бог Якубаў.
9 Пс. 66:5 Прыходзьце і пабачце справы Божыя, якія дзівосы чыніць Ён на зямлі.
10 Пс. 76:4; Ос. 2:18 Ён спыняе войны аж па край зямлі. Ён трэ лукі і ламае зброю, а шчыты паліць агнём.
11Спачніце і паглядзіце, што Я — Бог: буду ўзнесены Я між народамі і буду ўзнесены Я на зямлі.
12Госпад магуццяў з намі, прыстанішча наша — Бог Якубаў.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
