Кніга Лічбаў Раздзел 31 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І сказаў Госпад Майсею, гаворачы:

2 Ліч. 25:17, 18 «Адпомсці за сыноў Ізраэля мадыянцам, а потым далучыся да народа свайго».

3І зараз жа загадаў Майсей: «Узбройце з асяроддзя свайго мужчын да бою, каб яны маглі выканаць помсту Госпада над мадыянцамі.

4Выберыце па тысячы мужчын з кожнага пакалення Ізраэля і пашліце іх на вайну».

5І выдзелена было па тысячы з кожнага пакалення, гэта значыць дванаццаць тысяч здатных да бою,

6 Ліч. 10:9 якіх адправіў Майсей з Пінхасам, сынам Элеязэра святара. Даў яму таксама пасудзіны святыя і трубы, каб у трывозе трубіць.

7І калі па загадзе Госпада ваявалі яны з мадыянцамі, забілі яны ўсіх мужчын

8 Еш. 13:21 і цароў іх: Эвія, Рэкема, Сура, Гура, Рэбу, пяць цароў гэтага народа, а таксама Балаама, сына Бэора, забілі мечам;

9і ўзялі яны ў палон жанчын іх і дзяцей. І, як здабычу, узялі ўсю жывёлу іх і ўсю маёмасць;

10а гарады, пасяленні і лагеры іх спалілі агнём;

11і забралі яны здабычу сваю, як людзей, так і жывёлу,

12і прывялі яны палонных, здабычу і нарабаванае да Майсея і Элеязэра святара і да ўсёй супольнасці сыноў Ізраэля ў лагер на раўнінах Мааба, над Ярданам, супраць Ерыхона.

13Майсей, святар Элеязэр і ўсе князі супольнасці выйшлі з лагера насустрач ім.

14І, загневаўшыся на кіраўнікоў войска, на тысячнікаў і сотнікаў, якія вярталіся з вайны, Майсей

15казаў ім: «Чаму вы захавалі ўсіх жанчын?

16 Ліч. 25:1-9 Ці ж не яны за намовай Балаама псавалі сыноў Ізраэля і нявернымі зрабілі вас перад Госпадам праз Пэгора? Таму і знішчаны быў народ Госпадаў.

17 Суд. 21:11 Дык забіце ўсіх дзяцей мужчынскага полу ды ўсіх жанчын, якія жылі з мужчынамі, знішчыце,

18дзяўчат жа і ўсіх жанчын, што не жылі з мужчынамі, пакіньце сабе.

19 Ліч. 19:16 І вы будзьце па-за лагерам сем дзён; хто забіў чалавека або дакрануўся да забітага, мусіць ачысціцца трэцяга і сёмага дня, як вы, так і вашы палонныя.

20І ачысціце ўсю здабычу вашу: або адзенне, або штосьці, падрыхтаванае да ўжывання, з казіных шкур і з поўсці, і з драўляных рэчаў».

21Таксама сказаў наступнае Элеязэр святар ваярам, якія былі на вайне: «Такое прыказанне закону, што загадаў Госпад Майсею:

22золата, срэбра, медзь, жалеза, волава і свінец —

23усё, што можа прайсці праз агонь, — хай агнём будзе ачышчана; а што не пераносіць агню, хай будзе асвечана вадой ачышчэння.

24Сёмага дня памыеце адзенне ваша, і, ужо ачышчаныя, увойдзеце ў лагер».

25Таксама сказаў Госпад Майсею:

26«Палічыце ўсё, што здабыта, ад чалавека аж да жывёлы, ты і Элеязэр святар, і кіраўнікі родаў;

27і падзеліш здабычу папалам паміж тымі, што ваявалі і выйшлі на вайну, і паміж усёй супольнасцю.

28І вылучы частку Госпаду ад тых, што ваявалі і былі на вайне, — адно жывое на пяцьсот, як з людзей, так і з валоў, аслоў і авечак,

29і дасі гэта Элеязэру святару як ахвяру Госпаду.

30А з паловы сыноў Ізраэля вазьмі адну частку з пяцідзесяці: з людзей, валоў, аслоў і авечак, з усяго жывога, і дасі гэта левітам, якія служаць пры скініі Госпада».

31Майсей і святар Элеязэр усё выканалі, як ім загадаў Госпад.

32А здабыча, якую ваяры здабылі, налічвала шэсцьсот семдзесят пяць тысяч авечак,

33семдзесят дзве тысячы валоў,

34шэсцьдзесят адну тысячу аслоў,

35а людзей жаночага полу, якія яшчэ не жылі з мужчынамі, было разам трыццаць дзве тысячы.

36Палова дадзена была тым, што былі на вайне: трыста трыццаць сем тысяч пяцьсот авечак,

37з якіх Госпаду далі шэсцьсот семдзесят пяць авечак,

38трыццаць шэсць тысяч валоў, з чаго Госпаду далі семдзесят два,

39аслоў трыццаць тысяч пяцьсот, з іх Госпаду далі семдзесят два.

40І шаснаццаць тысяч дзяўчат, з якіх Госпаду далі трыццаць дзве асобы.

41Вось жа аддаў Майсей святару Элеязэру дары, прызначаныя ў ахвяру Госпаду, па загадзе, дадзеным Госпадам Майсею.

42А з паловы для сыноў Ізраэля, якую Майсей аддзяліў ад часткі тых, хто быў на вайне, ад той паловы, што выпадала на долю супольнасці, гэта значыць:

43трыста трыццаць сем тысяч пяцьсот авечак,

44трыццаць шэсць тысяч валоў,

45трыццаць тысяч пяцьсот аслоў, і з людзей

46шаснаццаць тысяч дзяўчат — узяў Майсей —

47адну пяцідзесятую частку з людзей і жывёлы — і аддаў яе левітам, што служаць пры скініі Госпада, як загадаў Госпад.

48І, калі прыйшлі да Майсея кіраўнікі войска, тысячнікі і сотнікі,

49яны сказалі Майсею: «Мы, паслугачы твае, праверылі лік ваяроў, якіх мы мелі пад сваёй рукой, і высветлілася, што ні адзін не загінуў.

50Дзеля гэтае прычыны прыносім мы ў ахвяру Госпаду ўсе знойдзеныя вырабы з золата: нажныя ўпрыгожванні і бранзалеты, пярсцёнкі і завушніцы, і каралі для ачышчэння душ нашых перад Госпадам».

51І ўзялі тады Майсей і святар Элеязэр золата і ўсе каштоўнасці;

52усяго золата, аддадзенага тысячнікамі і сотнікамі ў ахвяру Госпаду, было шаснаццаць тысяч семсот пяцьдзесят сікляў.

53А кожны з ваяроў меў яшчэ свой здабытак.

54І Майсей і святар Элеязэр узятае золата занеслі ў палатку сустрэчы як памятны дар сыноў Ізраэля для Госпада.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help