Кніга Псальмаў Псальм 60 (59) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Паводле «Лілея закону». Міктам. Давідаў. Дзеля павучання.

2 2Сам. 8:13; 1Пар. 18:12 Калі ён выступіў супраць Арам-Нагараім і Арам-Соба, і калі Ёас, вярнуўшыся, перамог Эдом у Саляным лагу: дванаццаць тысяч.

3 Пс. 44:10 Адпіхнуў Ты нас, Божа, зруйнаваў нас. Ты раззлаваны. Павярніся да нас.

4Ты страсянуў зямлёю, расшчапіў яе; загаі шчыліны яе, бо хістаецца.

5Паказаў Ты народу Твайму цяжкасці, напаіў нас віном зменлівасці.

6Тым, хто баіцца Цябе, Ты даў знак, каб уцякалі яны ад лука.

7 Пс. 108:7-14 Каб уцалелі, успамажы нам правіцаю Тваёй і выслухай нас.

8Прамовіў Бог у святыні Сваёй: «Узвесялюся і парозню Сіхэм і памераю лагчыну Сукот.

9Мой Галаад і мой Манаса, а Эфраім — цвярдыня галавы маёй. Юда — жазло маё.

10Мааб — посуд мой для мыцця, на Эдом пастаўлю чаравік мой, па-над Філістэяй узнясу покліч мой».

11Хто завядзе мяне ў горад абаронны? Хто адвядзе мяне аж да Эдома?

12 Пс. 44:10; 60:3 Ці ж не Ты, Божа, Які адрынуў нас, ці ж не ўзвысішся Ты, Божа, сярод магуццяў нашых?

13Дай нам успамогу ў бядзе, бо марнае збаўленне людское.

14З Богам учынім мы магутнасць, і Ён стопча пераследнікаў нашых.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help