Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 6 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Высл. 11:15 Калі ты паручыўся, сыне мой, за сябра свайго, ты даў руку тваю за другога;

2ты аблытаў сябе словамі вуснаў сваіх і злоўлены ты сваімі ўласнымі размовамі.

3Такім чынам, зрабі, што гавару, сыне мой, вызвалі сябе, бо трапіў ты ў рукі блізкага свайго; бяжы, кінься ў ногі, упрошвай сябра свайго.

4 Пс. 132:4 Не давай сну вачам сваім і дрымоты павекам сваім.

5Вырывайся, як сарна з сеткі і як птушка з рукі птушкалова.

6Ідзі да мурашкі, гультай, і паглядзі на рухі яе і вучыся мудрасці.

7Яна, хоць не мае валадара, ані стоража, ані кіраўніка,

8улетку загатаўляе ежу сабе і збірае тое, што яна есць, у час жніва.

9Дакуль, гультай, будзеш спаць? Калі падымешся са сну свайго?

10 Высл. 24:33, 34 Крыху паспіш, крыху падрэмлеш, крыху складзеш рукі, каб паспаць,

11і прыйдзе да цябе беднасць, як падарожны, і галеча, як узброены чалавек.

12Чалавек несправядлівы, чалавек небяспечны ходзіць з крывадушнымі вуснамі;

13міргае вачамі, тупае нагою, пальцам знакі дае.

14Ліха задумваецца ў сэрцы яго, увесь час сее ён раздоры і бяду.

15Таму раптам прыйдзе пагібель да яго; мігам будзе ён знішчаны, і не будзе яму ратунку.

16Шэсць ёсць рэчаў, якія Госпад ненавідзіць, і сем — агідныя для душы Яго:

17фанабэрыстыя вочы, ілжывы язык, рукі, што праліваюць кроў бязвінных,

18сэрца, што задумвае ліхія намеры, ногі — хуткія, калі трэба бегчы да злачынства,

19таго, хто кажа ману, хлуслівага сведку, і таго, хто сее звадкі паміж братамі.

20 Высл. 1:8 Захавай, сыне мой, пастановы бацькі свайго і не адкідай запавету маці сваёй;

21павяжы іх назаўжды на сэрца сваё і абвяжы імі шыю сваю.

22Калі ідзеш, хай яны накіроўваюць цябе, калі заснеш — хай берагуць цябе, а калі прабудзішся — хай гавораць з табой,

23бо загад — светач, а закон — святло, а перасцярога пры настаўленні — дарога ў жыццё,

24каб бераглі яны цябе ад ліхой жанчыны і ад ліслівага языка чужой;

25хай не зажадае сэрца тваё яе прыгажосці, і хай не захопяць цябе яе лёгкія рухі,

26бо цана распусніцы — толькі кавалак хлеба, а замужняя захоплівае дарагую душу.

27Ці можа чалавек схаваць агонь сабе за пазуху, каб не загарэлася адзенне яго?

28Альбо ісці па распаленых вуглях, каб не згарэлі ступні яго?

29Так адбываецца з тым, хто ходзіць да жонкі блізкага свайго; не будзе чыстым той, хто дакранецца да яе.

30Не будзе паблажкі злодзею, калі ён будзе красці, каб насыціць душу, што прагне;

31схоплены — сямікратна верне ён, а таксама аддасць ён усю маёмасць дому свайго.

32Хто ж чужаложыць з жанчынаю, неразумны той; згубіць душу сваю той, хто робіць гэта.

33Аб’яднае ён у сабе пакуту і ганьбу, і ганьба яго не спыніцца,

34бо рэўнасць — лютасць мужа, і не пашкадуе ён у дзень помсты,

35і не прыме ён ніякага водкупу ад цябе, і не прыме і найвялікшых дароў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help