Кніга Эзэкіэля Раздзел 7 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І прамовіў да мяне Госпад гэтыя словы:

2 Ламен. 4:18 «І ты, сын чалавечы, кажы: гэта вось кажа Госпад, Бог зямлі Ізраэля: “Канец прыходзіць, канец для чатырох канцоў свету;

3цяпер прыходзіць канец на цябе, і Я пашлю абурэнне Маё супраць цябе, і асуджу цябе паводле шляхоў тваіх ды залічу табе ўсе агіднасці твае.

4 Эзэк. 5:11 І не пашкадуе вока Маё цябе, і не злітуюся, але ўскладу адказнасць на цябе за шляхі твае, і твае агіднасці застануцца ў цябе, і даведаецеся, што Я — Госпад”.

5Гэта кажа Госпад Бог: “Вось, надыходзіць смутак за смуткам.

6Прыходзіць канец, прыходзіць канец; прачнуўся ён супраць цябе, вось, ён надыходзіць.

7Надышла на цябе няшчасная доля, о жыхар зямлі; надышоў час, блізкі дзень гора, і няма радасці на ўзгорках.

8 Эзэк. 5:13 Цяпер Я вылью паблізу Мой гнеў на цябе ды супакою Маё абурэнне на табе, і асуджу цябе паводле шляхоў тваіх, і ўскладу на цябе ўсе злачынствы твае;

9вока Маё не пашкадуе, і не злітуюся, але паводле тваіх шляхоў атрымаеш адплату, і твае агіднасці будуць пасярод цябе, і вы даведаецеся, што Я — Госпад, Які карае.

10Вось той дзень, вось, ён прыходзіць; выйшла няшчасная доля, расцвіла несправядлівасць, запанавала пыха;

11падняўся гвалт, каб стаць кіем бязбожнасці: нічога ад іх не застанецца, ані з іх гоману, і не будзе супакою сярод іх.

12Прыходзіць час, набліжаецца дзень: хто купляе — хай не цешыцца, і хто прадае — хай не сумуе, бо надыходзіць гнеў на ўсё багацце яго.

13Бо хто прадае, да таго, што прадаў, не вернецца, нават калі застанецца пры жыцці. Бо бачанне над усім багаццем яго не спыніцца, і ніхто дзеля сваёй правіннасці не зможа захаваць жыццё.

14Трубіце ў трубы, падрыхтуйце ўсё, але няма нікога, хто б ішоў ваяваць; бо гнеў Мой на ўсё багацце яго.

15Меч звонку, пошасць і голад у сярэдзіне; хто апынецца на полі — загіне ад меча, а хто ў горадзе — таго голад і пошасць загубяць.

16І тыя з іх, якія ўцякуць — уратуюцца, і стануць на гарах, як быццам галубы з далін, будуць стагнаць кожны дзеля сваёй злачыннасці.

17 Эзэк. 21:7 Усе рукі памлеюць ды ўсе калені задрыжаць, як вада.

18 Ярэм. 48:37 І апрануцца ў рыззё, і апануе іх страх; і на ўсіх тварах з’явіцца сорам, і на ўсіх галовах іх — лысіна.

19 Высл. 11:4; Саф. 1:18 Срэбра сваё яны выкінуць на вуліцу, і золата іх стане смеццем; іх срэбра і золата не зможа вызваліць іх у дзень абурэння Госпада: голаду свайго ім не заспакояць, ані не запоўняць сваё нутро, бо яно было для іх прычынай злачыннасці.

20і аздабленне сябе каштоўнасцямі напоўніла іх пыхлівасцю, і з іх зрабілі яны выявы агіднасцей сваіх і ідалаў; таму даў Я ім гэта на нячыстасць.

21І аддам гэта ў рукі чужынцаў на рабунак і мясцовым бязбожнікам на рабаванне, і яны апаганяць гэта.

22Ды адвярну ад іх аблічча Маё, і Мой скарб схаваны яны спустошаць; і ўварвуцца да яго рабаўнікі, і яго апаганяць,

23і зробяць з яго ланцугі; бо зямля поўная крывавых прысудаў і горад поўны злачыннасці.

24І Я прывяду найгоршыя з плямёнаў, і зоймуць яны дамы іх; і спыню пыхлівасць магнатаў, і зоймуць яны святыні іх.

25Калі надыдзе небяспека, будуць яны шукаць ратунку, і не знойдуць.

26Бяда за бядою нахлыне, і чутка за чуткаю; і будуць вымагаць бачанне ад прарока, і загіне закон ад святара і рада ад старэйшын.

27Цар будзе хадзіць у жалобе, і князь перапоўніцца страхам, і рукі народа гэтай зямлі будуць дрыжаць. Я зраблю ім паводле іх шляхоў і паводле іх судоў судзіць іх буду, і даведаюцца, што Я — Госпад”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help