1Не нам, Госпадзе, не нам, але імю Свайму дай хвалу за Тваю міласэрнасць і за Тваю праўду.
2Чаму мелі б казаць паганы: «Дзе ж Бог іх?»
3Бог наш на небе, усё, што захацеў, зрабіў.
4 Пс. 135:15-18; Адкр. 9:20 Ідалы іх срэбра і золата, стварэнне людскіх рук.
5Вусны маюць, ды не гавораць, вочы маюць, ды не бачаць.
6Вушы маюць, ды не чуюць, ноздры маюць, ды не адчуваюць паху.
7Рукі маюць, ды не ўспрымаюць на дотык, ногі маюць, ды не ходзяць; горлам сваім не пададуць голасу.
8Будуць падобныя да іх тыя, што майструюць іх, і ўсе, што вераць у іх.
9Дом Ізраэля мае надзею ў Госпадзе: Ён іх успамога і абарона.
10Дом Аарона мае надзею ў Госпадзе: Ён іх успамога і абарона.
11Тыя, што шануюць Госпада, ускладаюць надзею на Госпада: Ён іх успамога і абарона.
12 Пс. 135:15-18; Адкр. 11:18; 19:5 Госпад памятаў пра нас і будзе дабраслаўляць нас: будзе дабраслаўляць Ён дом Ізраэля, будзе дабраслаўляць Ён дом Аарона,
13будзе дабраслаўляць Ён усіх, хто шануюць Госпада, — як малых, так і вялікіх.
14Хай Госпад памнажае вас, вас і сыноў вашых.
15Дабраславёныя вы Богам, Які стварыў неба і зямлю.
16 Пс. 6:6; Іс. 38:18 Нябёсы, нябёсы — у Бога, зямлю ж даў для сыноў чалавечых.
17Не мёртвыя хваліць будуць Цябе, Госпадзе, ані ўсе тыя, што сыходзяць у маўчанне,
18а мы, жывыя, дабраслаўляем Госпада з гэтага, цяпер і вечна.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
