1Слова, якое было ў бачанні Ісаі, сына Амоса, пра Юду і Ерузалім.
2 Міх. 4:1-3 І будзе ў апошнія дні падрыхтавана гара Госпадава на вяршыні гор, і ўздымецца яна над узгоркамі, і будуць сцякацца да яе ўсе народы.
3І пойдзе шмат людзей, і скажуць яны: «Ідзіце, і ўзыдзем на гару Госпадаву і ў дом Бога Якубава, і хай навучыць Ён нас дарогам Сваім, і будзем хадзіць па сцежках Яго; бо з Сіёна выйдзе закон і слова Госпадава з Ерузаліма».
4 Ёэль 3:10 І будзе Ён судзіць народы і выкрые мноства людзей, і перакуюць яны мечы свае на плугі, а дзіды свае — на сярпы. Не падыме народ на народ меча, і не будуць больш рыхтавацца да бою.
5Доме Якуба, прыходзьце ды будзем хадзіць у святле Госпадавым.
6Сапраўды, адкінуў Ты народ Твой, дом Якуба, бо багата стала сярод іх чараўнікоў усходніх, і варажбіты ў іх былі, як у філістынцаў, і падаюць яны рукі чужынцам.
7Край яго багаты срэбрам і золатам, ды бязмежныя яго скарбы,
8і багатая зямля яго конямі, ды незлічоныя яго павозкі, і багатая зямля яго ідаламі: пакланяюцца яны творам рук сваіх, што зрабілі пальцы іх.
9І сагнуўся чалавек, і прынізіўся род людскі; не даруй ім!
10 2Тэс. 1:9; Адкр. 6:15 Увайдзі ў скалу, схавайся ў пыле перад страхам ад аблічча Госпада і славы магутнасці Яго.
11 Іс. 2:17; 5:15, 16 Высока ўзнятыя вочы чалавека апусцяцца, і сагнецца пыха людская; адзін толькі Госпад узвысіцца ў той дзень.
12Дзень бо Госпада Магуццяў надыдзе на кожнага пыхлівага і надутага, і на кожнага, хто выхваляецца, і будзе ён упакораны,
13і на ўсе кедры Лібана, гонкія і высокія, і на ўсе дубы Басана,
14і на ўсе горы высокія, і на ўсе ўзгоркі паднятыя,
15і на кожную вежу ўзнесеную, і на кожны мур умацаваны,
16і на ўсе караблі Тарсіса, і на ўсе судны прыгожыя.
17 Іс. 2:11; 5:15, 16 Ды прыгнецца велічнасць чалавечая і прынізіцца пыха людская, і адзін толькі Госпад узвысіцца ў той дзень,
18і ідалы дашчэнту будуць стру-шчаны.
19Тады ўвойдуць яны ў шчыліны скал і ў пячоры каменныя перад абліччам страху Госпадава і перад славай велічнасці Яго, калі паўстане Ён, каб страсянуць зямлю.
20 Іс. 31:7 У той дзень выкіне чалавек кратам і кажанам ідалаў сваіх срэбраных і балванаў сваіх залатых, якіх зрабіў ён сабе, каб пакланяцца.
21І ўвойдзе ён у шчыліны скалаў і ў пячоры каменныя перад абліччам страху Госпадава і перад славай велічнасці Яго, калі паўстане Ён, каб страсянуць зямлю.
22Дык не чапайце чалавека, дух якога ў ноздрах яго. Чаго ён будзе варты?
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
