Кніга Псальмаў Псальм 112 (111) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Пс. 128:1 Алілуя. АЛЕФ. Шчасны чалавек, які шануе Госпада, БЭТ. які вельмі любіць прыказанні Яго.

2 ГІМЭЛЬ. Магутным будзе на зямлі патомства яго. ДАЛЕТ. Дабраславёным будзе пакаленне справядлівых.

3 ГЕ. Слава і багацце ў яго доме, ВАЎ. і справядлівасць яго трывае на векі вечныя.

4 ДЗАЙН. Узышло ў цемры святло для справядлівых, ГЭТ. Ён спагадны, і міласэрны, і справядлівы.

5 Пс. 37:26 Мілы той чалавек, ТЭТ. які літуецца і пазычае, ЁД. які кіруе справамі сваімі справядліва,

6 КАФ. бо не пахіснецца ён вечна; ЛАМЭД. справядлівы будзе ў вечнай памяці.

7 МЭМ. Не будзе ён баяцца ліхой чуткі, НУН. сэрца яго гатовае, мае надзею ў Богу.

8 САМЭК. Умацована сэрца яго, не будзе баяцца, АЙН. калі з пагардаю гляне на непрыяцеляў сваіх.

9 2Кар. 9:9 ФЭ. Падзяліў ён, даў бедным; САДЭ. справядлівасць яго трывае ў векі вечныя, КОФ. рог яго ўзвысіцца ў славе.

10 РЭС. Убачыць грэшнік і разгневаецца, СІН. будзе скрыгатаць зубамі сваімі і марнець. ТАУ. Жаданне грэшнікаў не здзейсніцца.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help