Евангелле паводле Лукі Раздзел 22 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Вых. 12:1-27; Мц. 26:2; Мк. 14:1 Набліжалася ж свята Праснакоў, якое называецца Пасхай.

2 Ян. 11:47 І першасвятары і кніжнікі шукалі, як бы забіць Яго, але баяліся людзей.

3 Мц. 10:2; Мк. 14:10; Ян. 13:2 Шатан жа ўвайшоў у Юду, якога празывалі Іскарыётам, аднаго з дванаццаці;

4і ён выйшаў і дамовіўся з першасвятарамі і начальнікамі, як выдаць ім Ісуса.

5 Ян. 12:6 Яны ж узрадаваліся і вырашылі даць яму грошы.

6І паабяцаў ён ім, ды шукаў нагоды, каб выдаць Яго ім не пры людзях.

7 Мц. 26:17; Мк. 14:12 І надышоў дзень праснакоў, у які належала ахвяраваць Пасху.

8І паслаў Ісус Пётру і Яна, кажучы: «Ідзіце і прыгатуйце нам Пасху, каб мы з’елі».

9А яны сказалі Яму: «Дзе хочаш, каб прыгатавалі?»

10І Ён сказаў ім: «Вось, калі вы будзеце ўваходзіць у горад, сустрэнецца вам чалавек, што будзе несці збан вады; ідзіце за ім у дом, у які ўвойдзе.

11Ды скажыце гаспадару дома: “Вучыцель кажа табе: “Дзе пакой, у якім Я з вучнямі Маімі мог бы з’есці пасху?”

12Ён вам пакажа вялікую святліцу засланую, там прыгатуйце».

13Пайшоўшы, знайшлі ўсё, як Ён сказаў ім, і прыгатавалі пасху.

14 Мц. 26:20; Мк. 14:17; Ян. 13:12 А калі надышла гадзіна, узлег Ён і дванаццаць Апосталаў з Ім.

15І гаворыць ім: «Жаданнем вялікім жадаў Я з’есці гэтую пасху з вамі перш, чым буду цярпець.

16Бо кажу вам: не буду ўжо яе есці, пакуль не споўніцца яна ў Валадарстве Божым».

17І, узяўшы келіх, склаў падзяку і сказаў: «Бярыце яго і падзяліце між сабой.

18 Мц. 26:29; Мк. 14:25 Бо кажу вам: адсюль не буду піць з плода вінаграду, пакуль не прыйдзе Валадарства Божае».

19 Мц. 26:26; Мк. 14:22 І, узяўшы хлеб, склаў падзяку, і паламаў, і даў ім, кажучы: «Гэта Цела Маё, каторае за вас даецца. Гэта рабіце ў Маю памяць».

20 Ярэм. 31:31-34 Падобна і келіх па вячэры, кажучы: «Гэты келіх ёсць Новы Запавет у Крыві Маёй, якая за вас праліваецца.

21 Пс. 41:10; Мц. 26:21; Мк. 14:18; Ян. 13:21 Аднак вось рука таго, хто выдае Мяне, разам з Маёю на стале.

22 Мц. 26:24; Ян. 17:12 Сын Чалавечы, праўда, адыходзіць паводле таго, як вызначана; аднак гора таму чалавеку, якім Ён выдаецца».

23 Мц. 26:22; Ян. 13:22 І яны пачалі пытацца адзін аднаго, хто з іх той, які збіраецца гэта ўчыніць.

24 Мк. 9:34 І сталася спрэчка між імі, хто з іх павінен лічыцца большым.

25 Мц. 20:25 Але Ён сказаў ім: «Цары народаў валадараць над імі, і тыя, хто над імі маюць уладу, завуцца дабрадзеямі.

26 Мц. 20:26 Але вы не так: і хто ў вас большы, хай будзе як меншы, і правадыр – як паслугач.

27 Мц. 20:28; Ян. 13:13 Бо хто большы: ці той, хто ўзлягае, ці той, хто паслугуе? Ці не той, хто сядзіць пры стале? Я, аднак, пасярод вас як той, што паслугуе.

28Вы ж ёсць тыя, што вытрывалі пры Мне ў выпрабаваннях Маіх.

29 Мц. 24:47 Я вам пераказваю Валадарства, як Мне пераказаў Айцец Мой,

30 Мц. 8:11 каб вы елі і пілі пры стале Маім у Валадарстве Маім, і сядзелі на пасадах, судзячы дванаццаць пакаленняў Ізраэля».

31 Мц. 13:30 [І сказаў Госпад:] «Сімоне, Сімоне! Вось шатан дабіваўся вас, каб пасеяць, як пшаніцу;

32 Мц. 16:18; Ян. 17:9 але Я маліўся за цябе, каб не заняпала вера твая. І ты, з часам навярнуўшыся, умацоўвай братоў тваіх».

33 Ян. 13:37 Той жа сказаў Яму: «Госпадзе, я гатовы з Табой ісці ў вязніцу і на смерць».

34 Мц. 26:33; Мк. 14:29 Але Ён сказаў: «Кажу табе, Пётра, не запяе певень сёння, як тройчы зрачэшся, што ведаеш Мяне».

35 Мц. 10:9; Мк. 6:8 І сказаў ім: «Калі Я пасылаў вас без капшука і без торбы і пасталоў, ці ж вам не хапала чаго?» І яны сказалі: «Анічога».

36Сказаў ім тады: «А цяпер хто мае капшук, хай возьме, таксама і торбу, а хто не мае, хай прадасць туніку сваю і купіць меч.

37 Іс. 53:12; Мц. 27:38; Мк. 15:28 Бо кажу вам: мусіць споўніцца на Мне тое, што напісана: “І да злачынцаў быў залічаны”. Бо тое, што адносіцца да Мяне, спаўняецца».

38А яны сказалі: «Госпадзе, вось тут два мечы». І Ён сказаў ім: «Хопіць».

39 Мц. 26:36; Ян. 18:1 І, выйшаўшы, Ісус па звычаю накіраваўся на гару Аліўную, а за Ім пайшлі і вучні Яго.

40 Мц. 26:41; Мк. 14:38 І, калі прыбыў на месца, сказаў ім: «Маліцеся, каб не ўвайшлі ў спакушэнне».

41 Мц. 26:39; Мк. 14:35 І Сам аддаліўся, адышоўшы ад іх, як кінуць камень, ды, упаўшы на калені, маліўся,

42 Ян. 4:34 кажучы: «Ойча, калі хочаш, пранясі гэты келіх міма Мяне! Аднак не Мая воля, але Твая хай станецца».

43 Мц. 4:11 І з’явіўся Яму анёл з неба, умацоўваючы Яго. А Ён, будучы ў агоніі, тым даўжэй маліўся.

44 Ян. 12:27; Геб. 5:7 І стаўся пот Яго, як кроплі крыві, што сцякае на зямлю.

45І, калі падняўся ад малітвы і прыйшоў да вучняў, убачыў, што яны спяць ад смутку.

46 Эф. 6:18; 1Тэс. 5:17 І гаворыць ім: «Чаму спіце? Падымайцеся і маліцеся, каб не ўвайшлі ў спакушэнне».

47 Мк. 14:43 Калі яшчэ Ён гэта гаварыў, вось, натоўп, і наперадзе яго адзін з дванаццаці, які называўся Юда, і ён наблізіўся да Ісуса, каб пацалаваць Яго.

48А Ісус сказаў яму: «Юда, пацалункам Сына Чалавечага выдаеш?»

49А тыя, што вакол Яго былі, бачачы, што мае адбыцца, сказалі: «Госпадзе, ці не ўдарыць нам мечам?»

50 Мц. 26:51 Ды адзін з іх ударыў паслугача першасвятара і адсёк яму правае вуха.

51А Ісус, адказваючы, гаворыць: «Спыніцеся, хопіць!» і, дакрануўшыся да вуха яго, аздаравіў яго.

52 Мц. 26:55 Затым сказаў Ісус тым, што прыйшлі па Яго, першасвятарам, і кіраўнікам святыні, і старэйшынам: «Як на разбойніка выйшлі вы з мечамі і кіямі?

53 Ян. 7:30; Клс. 1:13 Калі штодзень знаходзіўся Я з вамі ў святыні, не паднялі вы на Мяне рук; але цяпер ваш час і ўлада цемры».

54І, узяўшы Яго, павялі і прывялі ў дом першасвятара. Пётра ж ішоў за імі здалёк.

55 Мц. 26:69; Мк. 14:66; Ян. 18:15 А калі распалілі вогнішча пасярод двара і заселі вакол агню, сядзеў між іх і Пётра.

56І, калі ўбачыла нейкая служка, што ён сядзіць пры святле, і ўгледзелася ў яго, сказала:

57«І гэты быў з Ім». А ён зрокся Яго, кажучы:

58 Мц. 26:71; Мк. 14:69; Ян. 18:25 «Жанчына, я не ведаю Яго!» А праз кароткі час, убачыўшы яго, нехта іншы сказаў: «І ты з іх». Пётра ж гаворыць: «О чалавеча, гэта не я».

59 Мц. 26:73; Мк. 14:70; Ян. 18:26 А калі прайшло каля гадзіны часу, нехта іншы настойваў, кажучы: «Сапраўды, і гэты быў з Ім, бо і ён галілеец».

60І гаворыць Пётра: «Чалавеча, не ведаю, што ты кажаш». І зараз, калі ён яшчэ гаварыў, запяяў певень.

61 Мц. 26:34; Мк. 14:30; Ян. 13:38 І Госпад, павярнуўшыся, глянуў на Пётру; і Пётра ўспомніў слова Госпада, як яму прадказаў: «Перш, чым запяе певень, тройчы зрачэшся Мяне».

62І, выйшаўшы вон, Пётра горка заплакаў.

63 Ян. 18:22 А мужы, якія трымалі Ісуса, здзекаваліся з Яго і білі,

64і закрылі Яму твар, і пыталіся ў Яго, кажучы: «Праракуй, хто ўдарыў Цябе?»

65Ды многа іншых блюзненняў гаварылі на Яго.

66 Мц. 27:1; Мк. 15:1 А калі настаў дзень, сабраліся старэйшыны народа, і першасвятары, і кніжнікі і прывялі Яго ў свой сінедрыён,

67 Мц. 26:63; Мк. 14:61; Ян. 18:19 кажучы: «Калі Ты – Хрыстос, дык скажы нам». А Ён гаворыць ім: «Калі скажу вам, не паверыце Мне,

68а калі спытаюся, не адкажаце Мне і не вызваліце.

69 Мк. 16:19 Але адгэтуль будзе Сын Чалавечы сядзець праваруч Магутнасці Бога».

70 Мц. 27:11; Ян. 10:30 Дык сказалі яны ўсе: «Дык Ты – Сын Божы?» Ён гаворыць ім: «Вы самі кажаце, што гэта Я».

71 Ян. 19:7 Дык яны сказалі: «Якая нам яшчэ патрэба ў сведчанні? Бо мы самі чулі з вуснаў Яго».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help