Кніга Ісаі Раздзел 12 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І ты скажаш у той дзень: «Услаўлю Цябе, Госпадзе, бо хаця разгневаўся Ты на мяне, але гнеў Твой супакоіўся і пацешыў Ты мяне.

2 Вых. 15:2; Пс. 118:14 Вось жа, Бог збаўлення майго! Буду мець давер і не буду баяцца, мужнасць бо мая і хвала мая — Госпад, і стаўся для мяне збаўленнем!»

3Вы ж з радасцю чэрпаць будзеце ваду з крыніц збаўлення.

4 1Пар. 16:8; Пс. 104:1 І скажаце вы ў той дзень: «Слаўце Госпада! Прызывайце імя Яго! Дайце пазнаць сярод народаў творы Яго, прыпамінайце, якое высакароднае імя Яго!

5Спявайце Госпаду, бо велікадушна паступіў, хай гэта будзе вядома ва ўсім свеце.

6Весяліся і спявай, што жывеш на Сіёне, бо вялікі пасярод цябе Святы Ізраэлеў!»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help