Ліст да Галатаў Раздзел 6 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Мц. 18:15 Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы, духоўныя, навучайце такога ў духу ласкавасці, зважаючы на саміх сябе, каб і табе не быць спакушаным.

2 Ян. 13:34 Насіце цяжары адзін аднаго і гэтым выканайце закон Хрыстоў.

3 Рым. 12:3 Бо калі хто думае, што ён штосьці, хоць ён нішто, той самога сябе ашуквае.

4Хай кожны праверыць сваю дзейнасць, і так толькі ў самім сабе будзе мець славу, а не ў іншым.

5Кожны бо панясе свой уласны цяжар.

6 1Кар. 9:7; 1Цім. 5:18 Хай той, хто навучаецца словам, дзеліцца ўсякім дабром з тым, які яго навучае.

7 Рым. 2:6 Не падманвайце сябе: з Бога не пасмяешся. Што чалавек пасее, тое і пажне;

8 Рым. 8:13 бо хто сее ў цела сваё, з цела і пажне знішчэнне; а хто сее ў дух, з духа пажне жыццё вечнае.

9 Мц. 24:13; Як. 5:7; 1Кар. 15:58 Не журымася, робячы дабро, бо ў свой час і жаць будзем, калі не саслабеем.

10 Ян. 9:4 Дык вось, пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім па веры.

11Гляньце, якімі вялікімі літарамі напісаў я вам сваёй рукою.

12Тыя, што хочуць хваліцца паводле цела, змушаюць вас абразацца, каб толькі не цярпець пераследу за крыж Хрыстоў.

13 Мц. 23:3; Дзеі 15:10 Але і тыя, што абразаюцца, самі не пільнуюць закону, а хочуць вас абрэзаць, каб толькі пахваліцца целам вашым.

14 Рым. 6:6 А мне не трэба хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз які для мяне свет укрыжаваны і я для свету.

15Бо ў Ісусе Хрысце не мае значэння ані абразанне, ані неабразанне, але новае стварэнне.

16І хто будзе трымацца гэтага правіла, таму супакой і міласэрнасць, і Ізраэлю Божаму.

17 Клс. 1:24 Урэшце, няхай ніхто мне не робіць цяжару, бо я нашу на сваім целе раны Госпада Ісуса.

18Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help