Кніга Баруха 5 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Здымі з сябе, Ерузалім, вопратку смутку і гора свайго і апраніся ў прыгажосць яе, якая дадзена табе Богам на вечную славу.

2Апраніся ў плашч справядлівасці, якая паходзіць ад Бога, і ўскладзі на галаву сваю вянец славы Спрадвечнага!

3Бо Бог пакажа бляск твой усяму свету.

4Імя бо тваё будзе названа Богам у вечнасць: «Супакой справядлівасці і слава пабожнасці Божай!»

5Устань, Ерузалім, і стань на месцы высокім, і агляніся на ўсход, і пабач сабраных дзяцей сваіх ад усходу сонца аж да захаду па слове Святога, якія цешацца, што Бог аб іх памятае.

6Выйшлі бо яны ад цябе пехатою, выведзеныя непрыяцелямі; а прывядзе іх да цябе Ён, дастаўленых з хвалою, як на пасадзе царскім;

7 Іс. 40:3-5 бо вырашыў Бог панізіць усякую гару высокую і скалы вечныя і нізіны засыпаць да роўнасці зямлі, каб бяспечна мог ісці Ізраэль у славе Божай.

8Па загадзе Госпада і лясы, і ўсе дрэвы пахучыя асяняць будуць Ізраэль.

9Павядзе бо Бог Ізраэль з радасцю ў святле Сваёй велічы, з міласэрнасцю і справядлівасцю, якія ёсць у Яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help