1Псальм Давідаў. Госпад — Пастыр мой, і нічога мне не бракуе.
2 Адкр. 7:17 На пашах зялёных Ён мяне ўладкаваў, па-над воды супачыну прывёў Ён мяне.
3Падмацаваў душу маю, вывеў мяне на шлях справядлівасці дзеля імя Свайго.
4Бо калі буду ісці і лагчынаю ценю смерці, не збаюся ліха, бо Ты са мною. Жазло Тваё і кій Твой — толькі яны мяне суцяшаюць.
5Ты накрыў перада мною стол насуперак тым, што ўціскаюць мяне; намасціў алейкам галаву маю, і келіх мой поўны з вярхом.
6Спагаднасць і міласэрнасць будуць крочыць за мною следам, і пасялюся я ў доме Госпада на доўгія дні.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
