Кніга Малахіі Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Мц. 11:10; Мк. 1:2; Лк. 1:76; 2:27 Вось жа, Я пасылаю анёла Майго, і ён прыгатуе дарогу перада Мною; і зараз жа прыйдзе ў святыню Сваю Валадар, Якога вы чакаеце, і Анёл запавету, якога вы прагнеце. Вось, Ён прыходзіць, — кажа Госпад Магуццяў; —

2 Іс. 1:25 Ёэль 2:11; Адкр. 6:17 і хто можа вытрымаць дзень прышэсця Яго? І хто ўстаіць, калі Ён з’явіцца? Ён бо — як агонь растапляючы і як зелле ачышчаючае;

3 Эзэк. 22:22; Зах. 13:9 і сядзе Ён растапляць і ачышчаць срэбра, і Ён ачысціць сыноў Левія і працэдзіць іх, як золата і як срэбра, і стануць яны складаць Госпаду ахвяры справядліва.

4І ўпадабае Госпад ахвяру Юды і Ерузаліма, як у часы мінулыя і як у гады даўнейшыя.

5“І Я прыйду судзіць вас; і буду скорым сведкам супраць чараўнікоў, і чужаложнікаў, і лжывых сведкаў, і крыўдзіцеляў наймітаў, удоў і сірот і супраць тых, што прыгнятаюць чужынца і Мяне не баяцца, — кажа Госпад Магуццяў. —

6 Ліч. 23:19; Як. 1:17 Я бо — Госпад, і не змяніўся; але вы, сыны Якуба, яшчэ не будзеце знішчаны.

7 Зах. 1:3 Бо, пачынаючы ад дзён бацькоў вашых, вы адступіліся ад законных прыказанняў Маіх і не пільнавалі іх. Навярніцеся да Мяне, і Я вярнуся да вас, — кажа Госпад Магуццяў. — І вы кажаце: “У чым маем мы навярнуцца?”

8Ці ж можа чалавек падманваць Бога? Але вы падманваеце Мяне. І пытаецеся: “У чым мы ашукалі Цябе?” У дзесяцінах і пяршынях.

9Праклятыя вы праклёнам, бо вы, увесь народ, падманваеце Мяне.

10 Святар. 27:30; Ліч. 18:21-24; Паўт. Зак. 12:6; 14:22-29; Нэгэм. 13:12 Прынясіце ўсе дзесяціны ў скарбніцу, і хай будзе ежа ў доме Маім; і выпрабуйце Мяне, — кажа Госпад Магуццяў, — адносна таго, ці не адкрыю Я вам бездань нябесную і ці не вылью на вас шчодрага дабраславення,

11І ці дзеля вас Я не пакараю палявога шкодніка, і ці будзе ён нішчыць плады зямлі, і ці будзе ў вас бясплодным вінаград ў полі, — кажа Госпад Магуццяў. —

12І шчаснымі назавуць вас усе народы, бо будзеце вы зямлёю пажаданай, — кажа Госпад Магуццяў. —

13Узмацніліся словы вашы супраць Мяне, — кажа Госпад, — і вы пытаецеся: “Што такое гаворым мы супраць Цябе?”

14 Ёў 21:15 Вы кажаце: “Надарма служыць Богу! Бо якую карысць мы мелі з таго, што пільнавалі прыказанні Яго і што хадзілі сумныя перад Госпадам Магуццяў?

15А цяпер нахабнікаў мы называем шчаснымі, бо адбудаваліся людзі бязбожныя, і спакусілі Бога, і засталіся цэлымі”.

16Але тыя, што баяцца Бога, казалі тады, адзін аднаму: “Госпад звяртае увагу на гэта і чуе; і запісана гэта ў кнізе ўспамінаў, якая пішацца на віду ў Яго, пра тых, што баяцца Госпада і шануюць імя Яго”.

17“Будуць яны, — кажа Госпад Магуццяў, — уласнасцю Маёй у той дзень, у які буду дзейнічаць; і Я пашкадую іх, як шкадуе бацька сына свайго, які служыць яму.

18Зноў убачыце розніцу паміж справядлівым і бязбожнікам, паміж тым, хто служыць Богу, і тым, хто не служыць Яму.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help