Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Высл. 2:6 Усякая мудрасць ад Госпада Бога і з Ім прабывае заўсёды і спакон веку.

2Пясок марскі, і кроплі дажджу, і дні века хто можа злічыць? Вышыню неба, і шырыню зямлі, і глыбіню бяздоння хто можа змераць?

3Апярэджваючую ўсё мудрасць Божую хто можа ўцяміць?

4 Высл. 8:22-31 Першая перад усім была створана мудрасць, і разуменне разважлівасці – ад вякоў.

5Крыніца мудрасці – Слова Божае на нябёсах, і праява яе – адвечныя настаўленні.

6 Ёў 28:12 Корань мудрасці каму быў аб’яўлены? Дый хто пазнаў хітрасці яе?

7Каму была аб’яўлена ды паказана навука мудрасці? І ўсебаковае знанне яе хто зразумеў?

8Ён адзін, Узвышні Творца ўсемагутны і Валадар моцны, наганяючы вялікі страх, Які сядзіць на троне Сваім і валадарыць, – Бог.

9Ён стварыў яе ў Духу Святым, і Ён убачыў, і палічыў, і змераў;

10і выліў Ён яе на ўсе творы Свае і на кожнага чалавека па Сваёй шчодрасці ды надзяліў ёю мілуючых Яго.

11Страх Госпадаў – слава і пашана, і радасць, і вянок радаснага захаплення.

12Страх Госпадаў хай захапляе сэрца, і дае радасць, і весялосць, і доўгае жыццё.

13Таму, хто баіцца Госпада, будзе добра ў канцы жыцця, ды ў дзень сваёй смерці будзе дабраславёны.

14Ушанаванне Бога – пачэсная мудрасць;

15а каму яна адкрыецца, той размяшчае яе ў бачанні самога сябе ды ў пазнанні вялікіх спраў сваіх.

16Пачатак мудрасці – страх Госпадаў, з вернымі яна ствараецца ва ўлонні, і спрадвеку асноўваецца ў людзях праўды ды іх патомству даручае сябе.

17Страх Госпадаў – пабожнасць ведаў.

18Пабожнасць зберажэ і апраўдае сэрца,

19дасць асалоду і радасць.

20Паўната мудрасці – баяцца Бога, яна напоіць іх пладамі сваімі.

21Увесь дом яго напоўніць каштоўнымі рэчамі ды кладоўкі яго – багаццямі.

22Вянец мудрасці – страх Госпадаў, што дае супакой і ласку збаўлення:

23абодва – дары Божыя.

24Веданне і разуменне разважлівасці мудрасць вылівае, як дождж, і хвалу тых, якія яе трымаюцца, узвышае.

25Корань мудрасці – гэта страх Госпадаў, і галіны яе – даўгавечныя.

26У скарбоўнях мудрасці – разуменне і пабожнасць ведаў; а мудрасць грэшнікаў – гэта праклён.

27 Высл. 15:33 Страх Госпадаў выдаляе грэх і, калі ён прысутнічае, спыняе ўсякі гнеў.

28Бо той, у каго няма страху, не зможа быць апраўданы, бо гнеў упартасці яго ёсць падзенне яго.

29Цярплівы ўтрымаецца толькі да часу, і затым вернецца асалода.

30Разумны да часу будзе скрываць свае словы, і вусны многіх будуць славіць яго розум.

31У скарбоўнях мудрасці – прыпавесці навукі;

32а грэшніку шанаванне Бога – праклён.

33Сыне, калі прагнеш мудрасці, захавай справядлівасць, і Бог дасць табе яе.

34Бо мудрасць і навука – гэта страх Госпадаў, і тое, што Яму падабаецца, –

35вернасць і пакорлівасць.

36Будзь верным у страху Госпадавым ды не прыступай да Яго з раздвоеным сэрцам.

37Не будзь крывадушным на віду людзей ды пільнуй вусны свае.

38Не вынось сябе, каб часам не ўпасці, і не выклікай ганьбы на сваю душу,

39бо адкрые Бог скрытасці твае, ды на сходзе скрышыць цябе,

40бо блага прыступіўся ты да страху Госпадава і тваё сэрца поўнае подступу і падману.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help