Кніга Ешуа Раздзел 17 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1А такое выпала жэрабя пакаленню Манасы, — бо сам ён быў першародным Язэпа; Махір, першародны Манасы, бацькі Галаада, бо быў ён ваяром, атрымаў Галаад і Басан.

2Сваю частку атрымалі таксама астатнія сыны Манасы па іх родах: сыны Абіязэра, і сыны Гэлека, і сыны Асрыэля, і сыны Сэхема, і сыны Хэфэра, і сыны Сэміда: гэта вось сыны Манасы, сына Язэпа, мужчыны, па родах іх.

3А Салфаад, сын Хэфэра, сына Галаада, сына Махіра, сына Манасы, не меў сыноў, але толькі дачок, якія называліся: Маала, і Ноа, і Хэгла, і Мэлха, і Тэрса.

4 Ліч. 27:1-7 І яны прыйшлі да Элеязэра святара, і Ешуа, сына Нуна, і князёў, і сказалі: «Госпад загадаў Майсею, каб дадзена была нам уласнасць між братоў нашых». І далі ім па загадзе Госпада ўласнасць між братоў бацькі іх.

5І выпалі Манасе дзесяць частак, апрача зямлі Галаад і Басан за Ярданам.

6Бо дочкі Манасы атрымалі спадчыну між сыноў яго. А зямля Галаад выпала па жэрабі астатнім сынам Манасы.

7І мяжа ў Манасы была ад Асэра: Махмэтат, што насупраць Сіхэма, і мяжа паварочвае ўправа на Ясіб ля ручая Тафуа.

8Менавіта па жэрабі зямля Тафуа выпала Манасе; а горад Тафуа, які знаходзіцца каля межаў Манасы, належаў да сыноў Эфраіма.

9І мяжа сыходзіць да ручая Кана. На поўдзень ад ручая знаходзяцца гарады Эфраіма, апроч тых, якія меў Эфраім сярод гарадоў Манасы. Мяжа Манасы знаходзіцца на поўнач ад ручая і выходзіць да мора,

10так што на поўдні знаходзіцца ўласнасць Эфраіма, і на поўначы — Манасы, і мяжой іх з’яўляецца мора. І з племем Асэра мяжуюць яны на поўначы, і з племем Ісахара — на ўсходзе.

11І была ў Манасы спадчына ў межах Ісахара і Асэра: Бэт-Сан з яго навакольнымі гарадамі, і Іблаам з яго навакольнымі гарадамі, і жыхары Дора з яго навакольнымі гарадамі, таксама жыхары Эн-Дора з яго навакольнымі гарадамі, і таксама жыхары Танаха з яго навакольнымі гарадамі, і жыхары Магеды з яго навакольнымі гарадамі, і трэцяя частка зямлі Нофэт.

12 Суд. 1:27, 28 І сыны Манасы не маглі авалодаць гэтымі гарадамі, але хананеі засталіся ў гэтай зямлі.

13Калі ж сыны Ізраэля ўмацаваліся, яны пакарылі хананеяў і прымусілі плаціць ім падаткі, але не выгналі іх.

14І гаварылі сыны Язэпа да Ешуа, кажучы: «Чаму ты даў мне ўласнасць па жэрабі і адну толькі частку, хоць я маю такое мноства людзей і дабраславіў мяне Госпад?»

15І Ешуа адказаў ім: «Калі ты з’яўляешся вялікім народам, ідзі ў лес і выкарчуй сабе абшары ў зямлі феразеяў і рэфаімаў, калі ўладанне тваё на гары Эфраім цеснае для цябе».

16 Суд. 1:19 Яму адказалі сыны Язэпа: «Гор нам не хапае, і ўсе хананеі, што пражываюць на раўніннай зямлі, маюць калясніцы жалезныя, як жыхары Бэт-Сана і сумежных з ім мясцовасцей, так і тыя, хто жыве на раўніне Езрагэль».

17І сказаў Ешуа дому Язэпа, Эфраіму і Манасе: «Ты — народ вялікі і вельмі мужны; не будзе ў цябе адна толькі частка,

18але ты пайдзі на гару, і высечы яе для сябе, і расчысці месца на пасяленне; і ты зможаш пашырыць межы твае, калі выганіш хананеяў, якія маюць жалезныя калясніцы і з’яўляюцца моцнымі».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help