Кніга Тобіі 8 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1А калі перасталі есці і піць, захацелі спаць, і павялі юнака, і завялі яго ў спальню.

2І прыпомніў Тобія параду Рафаэля, і выняў з торбы, якую меў, сэрца і печань рыбы і паклаў на попел каджэння.

3 Мц. 12:29 І пах рыбы стрымаў дэмана, і ён уцёк у Верхні Егіпет. І Рафаэль пайшоў за ім, і звязаў яго там, і мігам вярнуўся.

4І яны выйшлі, і замкнулі дзверы спальні. І Тобія падняўся з пасцелі і сказаў ёй: «Устань, сястрыца. Памолімся і папросім Госпада нашага, каб аказаў нам міласэрнасць і здароўе».

5І падняўся і пачалі маліцца і прасіць Госпада, каб дадзена было ім здароўе. І пачалі маліцца: «Дабраславёны Ты, Божа бацькоў нашых, і дабраславёна імя Тваё ў векі вечныя. Дабраслаўляюць Цябе нябёсы ды ўсе Твае стварэнні ва ўсе векі!

6 Род. 2:18 Ты стварыў Адама і даў яму верную памочніцу Еву, і з іх абодвух узнік род чалавечы. І Ты сказаў, што не добра быць чалавеку аднаму: учыньма яму памочніцу, падобную да яго.

7І цяпер не дзеля распусты бяру гэтую сястру сваю за жонку, але дзеля праўды. Злітуйся нада мной і над ёю і дазволь мне і ёй разам дажыць да старасці здаровымі».

8І сказалі па чарзе: «Амін, амін!»

9І спалі ўсю ноч.

10І Рагуэль устаў, пазваў паслугачоў да сябе, і яны пайшлі і выкапалі магілу. Ён сказаў прытым: «Каб толькі ён не памёр, бо станем усім на пасмешышча і на ганьбу».

11І калі ўжо магілу выкапалі, Рагуэль пайшоў дамоў і пазваў сваю жонку

12і сказаў: «Пашлі адну з паслугачак, і хай, увайшоўшы, гляне, ці ён жывы, і, калі ён мёртвы, пахаваем яго, каб ніхто не ведаў».

13Ды паслалі паслугачку, і запалілі лямпу, і адчынілі дзверы, і яна ўвайшла і ўбачыла, што яны ляжаць разам і спяць.

14І паслугачка, вярнуўшыся, паведаміла ім, што ён жывы і нічога благога не сталася.

15Ды дабраславілі Бога неба і сказалі: «Дабраславёны Ты, Божа, ва ўсім святым і чыстым дабраславенні, ды хай дабраславяць Цябе ўсе святыя Твае і ўсе стварэнні Твае; і ўсе анёлы Твае і ўсе выбраннікі Твае хай дабраславяць Цябе ва ўсе вякі.

16Дабраславёны Ты, бо суцешыў Ты мяне, і не здарылася са мной, як я думаў, але паводле бязмежнй міласэрнасці Тваёй зрабіў Ты з намі.

17І дабраславёны Ты, бо злітаваўся над двума адзінокімі. Акажы ім, Госпадзе, міласэрнасць і здароўе і дазволь ім скончыць жыццё ў ласцы і радасці».

18Затым загадаў паслугачам сваім закапаць яму, пакуль не развіднела.

19І жонцы сваёй загадаў, каб зрабіла яна шмат хлеба; і сам пайшоў да свайго статка, узяў дзвюх кароў і чатырох бараноў і загадаў іх прыгатаваць, дый пачалі прыгатаўляць.

20І паклікаў Тобію ды сказаў яму з клятваю: «Не адыдзеш адсюль раней чатырнаццаці дзён, але застанешся тут, і будзеш есці і піць са мною, і суцешыш душу дачкі маёй, вялікім смуткам засмучаную.

21І з таго, што я маю, возьмеш палову маёмасці, і пойдзеш у здароўі да свайго бацькі. І калі я памру і мая жонка, то і другая палова будзе вашай. Будзь мужны душою, сыне! Я твой бацька, і Эдна маці твая, і да цябе належым і да тваёй сястры цяпер і заўсёды. Будзь мужны душою, сыне!»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help