Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 24 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Высл. 1:20, 21; 8:1-3 Пахвала мудрасці. Мудрасць будзе славіць сама сябе, ды будзе мець пашану ў Бога, ды сярод свайго народа будзе ўсхвалена,

2ды на сходзе Узвышняга адкрые яна свае вусны і на віду велічы Яго атрымае пахвалу,

3і сярод свайго народа будзе ўзвышана, ды ў святой супольнасці на яе будуць дзівіцца;

4ды ў супольнасці выбраннікаў атрымае пахвалу, і сярод дабраславёных будзе дабраславёна, кажучы:

5 Высл. 8:27 «Я выйшла з вуснаў Узвышняга, першародная перад усім стварэннем.

6Я ўчыніла, што на небе ўзышло святло безупыннае і, быццам воблака, пакрыла ўсю зямлю.

7Абжылася я на самых вышынях, і пасад мой – на слупе воблачным.

8Круг зямлі абышла я сама і хадзіла па бяздонню бездані,

9стаяла я на хвалях мора, і на ўсёй зямлі,

10 Высл. 8:22, 23 і ў кожным народзе ды ў кожным пакаленні першынствавала,

11і моцаю стаптала сэрцы ўсіх высакародных і пакорных. Ва ўсіх іх шукала я супачынку: у чыёй спадчыне буду прабываць?

12Тады загадаў і сказаў мне Творца ўсяго, і Той, Хто стварыў мяне, даў мне адпачываць у палатцы маёй,

13ды сказаў Ён мне: “Абжывіся ў Якуба і прымі спадчыну ў Ізраэлі, ды ў выбранніках Маіх запусці карані”.

14Ад спрадвечнасці я створана, і ўжо вечна не перастану існаваць.

15І ў святой палатцы, у Яго прысутнасці, стала я служыць ды так умацавалася я на Сіёне, ды, умілаваная падобна, супачыла я ў горадзе, і ў Ерузаліме – улада мая.

16І ўкаранілася ў пачэсным народзе, і ва ўдзеле Госпада, у Яго спадчыне і ў супольнасці святых, – прабыванне маё.

17Паднялася я, быццам кедр у Лібане ды як кіпарыс на гарах Гэрмона.

18Вырасла, як пальма, у Энгадзі і, як ружавыя кусты, у Ерыхоне.

19Як прыгожая аліва на раўніне ды як платан, узвысілася на плошчах каля вады.

20Духмяная, як карыца і бальзам, я разлілася пахам; як міра адборная дала прыемны водар.

21І як стыракс, і гальбан, і духмяная мазь, і бурштын,

22я, як тэрэбініт, раскінула свае галінкі, і галіны мае – галіны гонару і ласкі.

23Я, як вінаградны куст, выпусціла ласку, і кветкі мае – плады славы і сумленнасці.

24Я маці прыгожай любові, і страху, і прызнання, і святой надзеі.

25Ува мне – ласка ўсякай дарогі, і праўды, ува мне – усякая надзея жыцця і дабрадзейнасці.

26Прыходзьце да мяне ўсе, хто мілуе мяне, ды напаўняйцеся маімі пладамі.

27Павучэнне бо маё саладзейшае за мёд і спадчына мая большая плястара мёду;

28памяць аба мне – у вечныя пакаленні.

29Хто смакуе мяне, далей прагнуць будзе, і хто п’е мяне, далей будзе смагнуць.

30Хто слухае мяне – не засароміцца, і хто супрацоўнічае са мной – не зграшыць:

31хто зразумее мяне, вечнае жыццё мець будзе».

32Гэта ўсё – кніга запавету Узвышняга,

33гэта закон, які даручыў нам Майсей, – спадчына для дома Якуба.

34Паставіў для яго юнака свайго Давіда, узбудзіўшы ў ім наймужнейшага цара, які сядзіць на пасадзе славы ў векі вечныя.

35Закон, што, як Пішон запаўняе мудрасцю, і як Тыгр у дні новых пладоў,

36напаўняе розумам, як Эўфрат ды як Ярдан у час жніва,

37што, як Ніл, навадняе навукаю і, як Гэон, дапамагае ў час збору вінаграду.

38Першы не змог пазнаць яе, так і апошні не прасочыць яе.

39Бо разважанне яе паўнейшае за мора і намер яе – па-над бяздоннем.

40Я, мудрасць, выліла рэкі,

41я, як шлях вялікай вады з ракі ды як акведук, выйшла ў рай.

42Сказала я: «Навадню мой агарод раслінны, ды палью плады лугоў маіх».

43І вось, вадаправод замяніўся мне ў раку, ды мая рака паплыла ў мора.

44Бо павучэнне асвячу, як зрэнку, і распавяшчу яго далёка.

45Выведаю ўсе падземныя часткі зямлі, і наведаю ўсіх спячых, ды асвячу ўсіх, маючых надзею ў Госпадзе,

46затым разалью вучэнне, як прароцтва, ды пакіну яго ў пакаленнях навек і не спынюся перадаваць нашчадкам іх аж у век святы.

47Глядзіце, што я працаваў не толькі для сябе, але для ўсіх тых, што яе шукаюць.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help