Кніга Амоса Раздзел 7 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Вось жа, гэта паказваў мне Госпад Бог: і вось, Ён ствараў саранчу напачатку, калі адрасталі розныя травы, а была гэта атава на пакосах царскіх.

2І вось жа, калі яна скончыла з’ядаць траву на зямлі, я сказаў: “Госпадзе Божа, будзь міласцівы, малю, як застанецца Якуб? Ён жа малы”.

3Пашкадаваў Госпад яго. “Не станецца гэта”, — сказаў Госпад Бог.

4Вось што паказаў мне Госпад Бог: і вось, клікаў на суд праз агонь Госпад Бог, і ён паглынуў вялікую бездань, ды паглынуў таксама частку.

5Я прасіў: “Госпадзе Божа, перастань, малю, як жа застанецца Якуб, бо малы ён?”

6Пашкадаваў Госпад яго. “Не станецца гэта”, — сказаў Госпад Бог.

7Вось што паказаў мне Госпад Бог: вось жа, Муж стаіць на муры тынкаваным, і ў руцэ Яго кельня мулярская.

8Дык сказаў Госпад Мне: “Што ты бачыш, Амосе?” І я сказаў: “Кельню мулярскую”. Дык сказаў Госпад: “Вось жа, я пакладу кельню пасярод народа майго, Ізраэля; больш ім не дарую.

9І знішчаны будуць капішчы Ізаака, ды святыні Ізраэля будуць спустошаны, і пайду з мечам супраць дому Ерабаама”».

10І паслаў Амазія, святар з Бэтэля, Ерабааму, цару Ізраэля, кажучы: «Змаўляецца супраць цябе Амос сярод дому Ізраэля; не зможа знесці зямля ўсіх размоў яго.

11Гэта вось кажа Амос: “Ад меча памрэ Ерабаам, а Ізраэль будзе нявольнікам пераселены з сваёй зямлі”».

12Дык сказаў Амазія Амосу: «Правідцу, ідзі, уцякай у зямлю Юды, і там еж хлеб, і там будзеш праракаваць;

13а ў Бэтэлі болей не праракуй, бо гэта царская святыня і дом царства».

14 Ам. 1:1 І ў адказ сказаў Амос Амазіі: «Я не прарок і не сын прарока, але я пастух і збіраю сікаморы.

15І ўзяў мяне Госпад, калі я пасвіў статак, і сказаў мне Госпад: “Ідзі, праракуй народу Майму Ізраэлю”.

16А цяпер паслухай слова Госпада! Ты кажаш: “Не праракуй супраць Ізраэля і не прадказвай адносна дому Ізаака”.

17Дзеля таго вось што кажа Госпад: “Жонка твая ў горадзе будзе распуснай. Сыны ж і дочкі ад меча папрападаюць. Зямля твая будзе вяроўкай падзелена. Ты ж на зямлі спаганенай памрэш, а Ізраэль нявольнікам будзе пераселены з зямлі сваёй”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help