Кніга Псальмаў Псальм 146 (145) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Алілуя. Хвалі, душа мая, Госпада,

2буду хваліць Госпада пры жыцці маім, буду спяваць псальмы Богу майму, колькі жыць буду.

3Не ўскладайце надзею на князёў, на сына чалавечага, у якіх няма збаўлення.

4 Экл. 12:7 Выйдзе дух яго і вернецца ён у сваю зямлю, у гэты дзень загінуць усе намеры яго.

5Шчасны той, каму Бог Якубаў успаможца, чыя надзея ў Госпадзе Богу сваім,

6 Дзеі 4:24; 14:15 Які стварыў неба і зямлю, і мора ды ўсё, што ў іх ёсць; Які пільнуецца праўды вечна,

7чыніць суд прыгнечаным, дае ежу тым, што прагнуць. Госпад вызваляе вязняў.

8Госпад прасвятляе сляпых, Госпад выпрастоўвае сагнутых, Госпад любіць справядлівых.

9Госпад апякуецца прыхаднямі, падтрымлівае сірату і ўдаву і знішчае дарогу грэшнікаў.

10Госпад валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з пакалення ў пакаленне.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help