Кніга Мудрасці 18 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Вых. 10:23 А для Тваіх святых было самае вялікае святло; і нават калі яны іх голас чулі, а постацей не бачылі, называлі іх шчаслівымі, бо самі яны гэтага ж не цярпелі;

2а за тое, што раней пакрыўджаны былі і не перашкаджалі, дзякавалі і прасілі аб дараванні за тое, што раней іх выганялі.

3 Вых. 13:21, 22 Дзякавалі, што Ты даў ім стоўп вогненны як правадыра на невядомай дарозе і як няшкоднае сонца ў славутым падарожжы.

4Вартыя яны быць пазбаўленымі святла і цярпець у вязніцы цемры, бо ў няволі трымалі сыноў Тваіх, праз якіх свет меў атрымаць незнішчальнае святло закону.

5 Вых. 1:22–2:10; 12:29, 30; 14:26-28 За тое, што надумаліся забіць дзяцей справядлівых – і калі гэта адно дзіця пакінута было і вызвалена, – за кару забраў Ты ў іх многа дзяцей і загубіў іх разам у вялікай вадзе.

6Ноч тая была прадказана бацькам нашым, так што яны былі даволі спакойныя, ведаючы добра, якім прысягам паверылі.

7А народ Твой чакаў так здароўя справядлівых, як і загубы несправядлівых,

8чым бо пакараў Ты праціўнікаў, тым і ўславіў нас, каго Ты паклікаў.

9Справядлівыя бо дзеці добрых складалі патаемна цэласпаленні і аднадушна ўстанавілі Божы закон, што аднолькава прымуць святыя дабро і небяспекі, пачынаючы ўжо спяваць гімн продкаў.

10 Вых. 11:6; 12:30 З другога боку, адзываўся нястройны крык ворагаў ды разносіўся жалобны гоман плачучых над дзецьмі.

11 Вых. 11:5; 12:29 Аднолькавым жа судом быў пакараны і гаспадар, і нявольнік, і просты чалавек цярпеў нароўні з царом;

12 Ліч. 33:4 такім чынам, усе адначасна, пад адным імем смерці, безліч мелі памерлых. Але жывых не хапала да пахавання, бо ў адзін момант загінула іх даражэйшае пакаленне.

13Бо не веруючыя ў нішто, акрамя чарадзействаў, па вынішчэнні першародных прызналі, што народ гэты ёсць сын Божы.

14Калі бо маўклівая цішыня ахоплівае ўсё і ноч у сваёй хадзе дасягае сярэдзіны,

15 Адкр. 19:11-13 усемагутнае Тваё слова з неба, з валадарскіх пасадаў, сышло, як жорсткі ваяр на сярэдзіну гінучай зямлі, як востры меч, што нясе Твой неадменны загад;

16і, стаўшы, перапоўніла ўсё смерцю: і дасягала аж да неба, стоячы на зямлі.

17У той час заўсёды трывожылі іх страшныя бачанні сноў, і надышлі нечаканыя жахі,

18і, валячыся ўсе ў розных месцах, напаўмёртвыя, выяўлялі прычыну, па якой яны ўміралі.

19Бачанні бо, якія іх устрывожылі, папярэджвалі іх аб тым, каб не гінулі ў несвядомасці, за што яны церпяць.

20 Ліч. 17:12, 13 Кранула ж выпрабаванне смерці і справядлівых, і многія загінулі ў пустыні, але не доўга трываў гнеў Твой.

21Бо паспешна выступіў у абароне муж беззаганны, што нёс шчыт сваёй паслугі, малітву і ўміласціўленне кадзільнае, ён супрацьстаў гневу, і паклаў канец гору, паказваючы тым, што ён паслугач Твой.

22 Вых. 32:11-13 А перамог ён гнеў не сілай цела, ані сілай зброі, але словам перамог карацеля, прыпамінаючы абяцанні і прымірэнні продкаў.

23Калі бо натоўпамі падалі памерлыя адзін на аднаго, ён стаў на сярэдзіне, і спыніў націск, і раздзяліў тую дарогу, што вяла да жывых.

24 Вых. 28:17-29, 36 Бо ўвесь свет быў на яго доўгіх шатах, і славутыя імёны бацькоў высечаны на чатырох радах камянёў, і вяліч Твая на дыядэме яго галавы.

25Перад імі саступіў і іх збаяўся нішчыцель, бо досыць было аднаго толькі выпрабавання гневу.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help