1 Нэгэм. 7:6-73 А гэта сыны той акругі, якія вярнуліся з няволі чужынскай, якіх перасяліў цар Бабілона Набукаданосар у Бабілон, і вярнуліся яны ў Ерузалім і ў Юдэю, кожны ў свой горад.
2Прыйшлі яны з Зарабабэлем, Ешуа, Нэгэміем, Сараем, Рагэлаем, Мардахэем, Бэльсанам, Мэспарам, Бэгваем, Рэгумам і Баанам. Лік мужоў народа Ізраэльскага:
3сыноў Пароса — дзве тысячы сто семдзесят два;
4сыноў Сафаціі — трыста семдзесят два;
5сыноў Арэ — семсот семдзесят пяць;
6сыноў Пагатмааба, гэта нашчадкі Ешуа і Ёаба, — дзве тысячы восемсот дванаццаць;
7сыноў Элама — тысяча дзвесце пяцьдзесят чатыры;
8сыноў Зэтуа — дзевяцьсот сорак пяць;
9сыноў Захая — семсот шэсцьдзесят;
10сыноў Бані — шэсцьсот сорак два;
11сыноў Бэбая — шэсцьсот дваццаць тры;
12сыноў Азгада — тысяча дзвесце дваццаць два;
13сыноў Аданікама — шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць;
14сыноў Бэгвая — дзве тысячы пяцьдзесят шэсць;
15сыноў Адзіна — чатырыста пяцьдзесят чатыры,
16сыноў Атэра, якія былі з дому Эзэкіі, — дзевяноста восем,
17сыноў Бэсая — трыста дваццаць тры;
18сыноў Ёры — сто дванаццаць;
19сыноў Гасума — дзвесце дваццаць тры;
20сыноў Гэбара — дзевяноста пяць;
21людзей з Бэтлехэма — сто дваццаць тры;
22людзей з Нэтофы — пяцьдзесят шэсць;
23людзей з Анатота — сто дваццаць восем;
24людзей з Азмавэта — сорак два;
25людзей з Карыят-Ярыма, Кафіры і Бэрота — семсот сорак тры;
26людзей з Рамы і Габы — шэсцьсот дваццаць адзін;
27людзей з Міхмаса — сто дваццаць два;
28людзей з Бэтэля і Гая — дзвесце дваццаць тры;
29сыноў Нэбы — пяцьдзесят два;
30сыноў Мэгбіса — сто пяцьдзесят шэсць;
31сыноў другога Элама — тысяча дзвесце пяцьдзесят чатыры;
32сыноў Гарыма — трыста дваццаць;
33сыноў Лода, Хадыда і Она — семсот дваццаць пяць;
34сыноў Ерыхона — трыста сорак пяць;
35сыноў Сэны — тры тысячы шэсцьсот трыццаць.
36Святароў: сыноў Ядаі, з дому Ешуа — дзевяцьсот семдзесят тры;
37сыноў Эмэра — тысяча пяцьдзесят два;
38сыноў Пасура — тысяча дзвесце сорак сем;
39сыноў Гарыма — тысяча семнаццаць.
40Левітаў: сыноў Ешуа — гэта сыны Кадмігэля, Бэнуі, Адовіі — семдзесят чатыры.
41Спевакоў: сыноў Асафа — сто дваццаць восем.
42Прыдзверных: сыноў Сэлума, сыноў Атэра, сыноў Тэльмона, сыноў Акуба, сыноў Гатыты, сыноў Сабая — усіх разам сто трыццаць дзевяць.
43Нявольнікаў святыні: сыноў Сігі, сыноў Гасуфы, сыноў Табаота,
44сыноў Кера, сыноў Сіа, сыноў Падона,
45сыноў Лебаны, сыноў Хагаба, сыноў Акуба,
46сыноў Хагаба, сыноў Сэмлі, сыноў Ханана,
47сыноў Гідэля, сыноў Гахара, сыноў Рааі,
48сыноў Разіна, сыноў Нэкоды, сыноў Газама,
49сыноў Озы, сыноў Пасэа, сыноў Бэсы,
50сыноў Асэны, сыноў маанітаў, сыноў нэфусаў,
51сыноў Бакбука, сыноў Гакуфы, сыноў Харгура,
52сыноў Баслута, сыноў Магіды, сыноў Гарсы,
53сыноў Бэркаса, сыноў Сісары, сыноў Тэмы,
54сыноў Насіі, сыноў Гатыфы.
55Сыноў нявольнікаў Саламона: сыноў Сатая, сыноў Сафэрэта, сыноў Пэруды,
56сыноў Яалы, сыноў Даркона, сыноў Гідэля,
57сыноў Сафаціі, сыноў Гатыла, сыноў Пахэрэта Гасэбаіма, сыноў Амі —
58усіх нявольнікаў святыні і сыноў нявольнікаў Саламона — трыста дзевяноста два.
59І тыя, якія выйшлі з Тэльмэлы, Тэльгарсы, Хэруба, Адона і Эмэра і не змаглі назваць дом бацькоў сваіх і паходжанне сваё, ці былі яны з Ізраэля:
60сыноў Далаі, сыноў Тобіі, сыноў Нэкоды — шэсцьсот пяцьдзесят два.
61І з сыноў святароў: сыны Гобіі, сыны Акоса, сыны Барзэлая, які ўзяў за жонку адну з дачок Бэрзэлая з Галаада ды ўзяў яго імя.
62Яны шукалі запісы свайго радаводу і не знайшлі, і былі яны выключаны з святарства.
63 Ліч. 27:21 І намеснік забараніў ім спажываць ежу ахвяраваную, пакуль не з’явіцца святар для ўрыму і туміму.
64Уся гэта грамада разам налічвала сорак дзве тысячы трыста шэсцьдзесят чалавек,
65апрача іх нявольнікаў і нявольніц, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем, а таксама спевакоў і спявачак, якіх было дзвесце.
66Коней мелі яны семсот трыццаць шэсць, мулаў — дзвесце сорак пяць,
67вярблюдаў іх было — чатырыста трыццаць пяць, аслоў іх было — шэсць тысяч семсот дваццаць.
68Некаторыя ж з кіраўнікоў родаў пры ўваходзе сваім у святыню Госпада ў Ерузаліме склалі добраахвотна дары для дома Божага, для адбудавання яго на сваім месцы.
69Па сваіх магчымасцях далі яны ў скарбоўню шэсцьдзесят адну тысячу драхмаў золата, пяць тысяч мін срэбра дый сто святарскіх шатаў.
70 1Пар. 9:2; Нэгэм. 11:3 Такім чынам, пасяліліся там святары, і левіты, і частка народа; а спевакі, і прыдзверныя, і нявольнікі святыні — у сваіх гарадах, і ўвесь Ізраэль — у сваіх гарадах.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
