1 Мц. 7:15; Адкр. 2:2 Улюбёныя! Не кожнаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці яны ад Бога, бо прыйшло ў свет многа фальшывых прарокаў.
2 1Кар. 12:3 Па гэтым пазнаеце Духа Божага: кожны дух, які вызнае, што Ісус Хрыстос прыйшоў у целе, ёсць ад Бога,
3а кожны дух, які не вызнае Ісуса Хрыста, Які прышоў у целе, не ёсць ад Бога, але гэта дух антыхрыста, які, як вы чулі, надыходзіць і ўжо цяпер ёсць у свеце.
4 Ян. 14:30 Вы, дзеткі, ад Бога і перамаглі іх, бо Той, Хто ў вас, большы за таго, хто ў свеце.
5Яны – ад свету, таму гавораць так, як свет, і свет іх слухае.
6 Ян. 8:47; 1Кар. 2:12 Мы – ад Бога. Той, хто ведае Бога, слухае нас; хто не ад Бога, не слухае нас. Такім чынам пазнаем духа праўды і духа падману.
7 1Тэс. 4:9 Улюбёныя, будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога і кожны, хто любіць, нарадзіўся ад Бога і ведае Бога.
8А хто не любіць, не пазнаў Бога, бо Бог ёсць любоў.
9 Ян. 3:16; 2Кар. 5:19 У гэтым выявілася любоў Бога да нас, што Бог паслаў Сына Свайго Адзінароднага ў свет, каб мы жылі праз Яго.
10 Рым. 5:8; Ціт. 3:5 Любоў у тым, што не мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас ды паслаў Сына Свайго ва ўміласціўленне за нашы грахі.
11 Ян. 15:12 Улюбёныя, калі Бог нас так палюбіў, дык і мы мусім любіць адзін аднаго.
12 Ян. 1:18; 1Цім. 6:16 Бога не бачыў ніхто ніколі; калі мы любім адзін аднаго, дык Бог трывае ў нас; і любоў Яго дасканалая ў нас.
13 Ян. 14:20 Што мы трываем у Ім, а Ён – у нас, пазнаём па тым, што Ён даў нам Духа Свайго.
14 Ян. 3:17 Мы, вось, бачылі і сведчым, што Айцец паслаў Сына Збаўцам свету.
15 Рым. 10:9 Хто вызнае, што Ісус ёсць Сын Божы, у тым трывае Бог, і ён – у Богу.
16 Ян. 14:23 І мы ўверылі і пазналі любоў, якую Бог мае да нас. Бог ёсць любоў, і хто трывае ў любові, у Богу трывае, і Бог у ім.
17Дзеля таго любоў удасканалілася ў нас, каб мы мелі адвагу на дзень суда, бо як Ён, так і мы на гэтым свеце.
18У любові няма страху, але дасканалая любоў вон выганяе страх, бо страх мае ў сабе кару, а хто баіцца, той не дасканалы ў любові.
19Мы любім Яго, бо Ён першы палюбіў нас.
20Калі б хто сказаў: «Я люблю Бога» і ненавідзеў бы брата свайго, той ілгун; бо хто не любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога не бачыць.
21 Мц. 22:37; Ян. 13:34 І маем такую пастанову ад Яго, каб той, хто любіць Бога, любіў таксама і брата свайго.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
