1Хто дакранецца смалы, той забрудзіцца аб яе, і хто будзе вадзіцца з пыхліўцам, набудзе пыхлівасць.
2Не падымай цяжару большага сваіх сіл, і не будзь сябрам багацейшаму і паважнейшаму за сябе.
3Што за сяброўства гаршка з катлом? Бо калі стукнуцца яны, ён разаб’ецца.
4Багаты скрыўдзіць – і абурацца будзе, а бедны сам будзе скрыўджаны – і сам папросіць прабачэння.
5Калі будзеш яму карысны, выкарыстае цябе, а калі апынешся ў бядзе, дык пакіне цябе.
6Калі будзеш мець, будзе баляваць з табой і абчысціць цябе, і сам не будзе шкадаваць цябе.
7Калі будзеш патрэбны яму, пазабаўляе цябе, і, усміхаючыся табе, абнадзеіць, расказваючы табе нешта добрае, ды скажа: «Ці не трэба табе чаго?»
8 Высл. 23:1-3 І засароміць цябе сваёй ежай, аж пакуль не абчысціць цябе два і тры разы, і наастатак абсмяе цябе; і затым, калі ўбачыць цябе, не зверне на цябе ўвагі, ды будзе ківаць галавой сваёю пры сустрэчы з табой.
9Упакарыся перад Богам ды чакай Яго рук.
10Глядзі, каб не ўпакорыцца табе, зведзенаму ў неразумнасць.
11Не будзь пакорным у мудрасці тваёй, каб табе, паніжанаму, быць зведзенаму ў неразумнасць.
12Запрошаны магутнейшым – ухіляйся, і тым настойлівей будзе цябе запрашаць.
13Не пхайся сам, каб цябе не адпіхнулі; і не стой далёка ад яго, каб пра цябе не забыліся.
14Не дазваляй сабе гаварыць з ім, як з роўным сабе, ды не вер многім яго словам; бо доўгімі размовамі будзе выпрабоўваць цябе, і, насміхаючыся, пранікне ў таямніцы твае.
15Неміласцівая душа яго не зберажэ слоў тваіх і не ўсцеражэ ад бяды і ад путаў.
16Будзь асцярожны і вельмі пільны ў размове сваёй, бо ходзіш ты пад пагрозай загубы.
17А пачуўшы гэта, ад сну прачніся.
18Ва ўсім жыцці сваім любі Бога ды прызывай Яго на сваё збаўленне.
19Усё жывое любіць сабе падобнае: падобна і кожны чалавек – блізкага свайго.
20Усякае цела злучыцца з падобным сабе, і кожны чалавек будзе сябраваць з падобным сабе.
21Ці ж будзе сябраваць воўк з ягнём? Так і грэшнік з чалавекам справядлівым.
22Які мір гіены з сабакам? Або якое спачуванне багатага да беднага?
23Паляванне льву ў пустыні – дзікі асёл, так і здабыча багатым – бедныя.
24І як агіднасць для пыхліўца – пакорлівасць, так агідны багатаму – бедны.
25 Высл. 14:20 Калі багаты спатыкаецца, падтрымаюць яго прыяцелі яго, а калі бедны ўпадзе, адпіхнуць яго нават сябры.
26Калі багаты трапіць у бяду, многа ў яго памагатых; калі скажа што дурное, будуць апраўдваць яго;
27 Высл. 19:7 калі ж бедны пападзе ў бяду, то яшчэ ганіць яго будуць; скажа што разумнае, і не мае прызнання.
28Калі багаты гаворыць – усе замоўкнуць, і яго прамову падымаць будуць аж пад аблокі;
29калі бедны прамовіць, пытаюцца: «Хто гэта?» – і калі ён спатыкаецца, то зусім яго знішчаць.
30Добрае багацце, якое не мае граху ў сумленні, а беднасць найгоршая ў вуснах бязбожнага.
31 Высл. 15:13 Сэрца чалавека змяняе аблічча яго то на дабро, то на зло.
32Знак сэрца добрага – аблічча вясёлае, і складанае ты прыдумваеш з цяжкасцю.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
