1 1Пар. 16:23-33 Спявайце Госпаду новую песню, спявай Госпаду, уся зямля.
2Спявайце Госпаду, дабраслаўляйце імя Яго, абвяшчайце з дня ў дзень Яго збаўленне.
3Абвяшчайце між паганамі хвалу Яго, сярод усіх народаў — цуды Яго.
4Бо вялікі ёсць Госпад, і годны хвалы бязмежнай, варты ўшанавання больш за ўсіх багоў.
5Бо ўсе паганскія багі — марнасць, Госпад жа стварыў нябёсы.
6Велічнасць і прыгажосць перад абліччам Яго, магутнасць і аздоба — у свяцілішчы Яго.
7 Пс. 29:1, 2 Прыносьце Госпаду, сем’і народаў, прыносьце Госпаду хвалу і магутнасць,
8Прыносьце Госпаду хвалу імя Яго. Прыносьце ахвяры і ўваходзьце ў дзядзінец Яго.
9Пакланіцеся Госпаду са святой урачыстасцю. Трымці перад абліччам Яго, уся зямля.
10 Пс. 93:1 Кажыце сярод народаў: Госпад заваладарыў, бо Ён выправіў сусвет, які не пахіснецца; будзе судзіць Ён народы па справядлівасці.
11Хай весяляцца нябёсы і радуецца зямля, хай шуміць мора і ўсё, што яго запаўняе.
12Хай цешацца палі і ўсё, што на іх. Тады ўзрадуюцца ўсе лясныя дрэвы,
13 Пс. 9:9; 98:9 перад абліччам Госпада, бо Ён прыходзіць, бо Ён прыходзіць судзіць зямлю. Будзе Ён судзіць сусвет справядліва і народы паводле Сваёй праўды.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
