Кніга Лічбаў Раздзел 13 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Паўт. Зак. 1:19-33 І народ выйшаў з Асэрота, паставіўшы палаткі ў пустыні Паран.

2Там сказаў Госпад Майсею, гаворачы:

3«Пашлі людзей, каб яны агледзелі зямлю Ханаан, якую Я маю даць сынам Ізраэля, па адным ад кожнага пакалення кіраўнікоў».

4Што Госпад загадаў, тое і зрабіў Майсей, і паслаў мужчын князей з пустыні Паран,

5вось імёны іх: з пакалення Рубэна — Самуа, сына Закхура;

6з пакалення Сімяона — Сафата, сына Горы;

7з пакалення Юды — Калеба, сына Ефоны;

8з пакалення Ісахара — Ігал, сына Язэпа;

9з пакалення Эфраіма — Осію, сына Нуна;

10з пакалення Бэньяміна — Палці, сына Рэфу;

11з пакалення Забулона — Гэдзіэля, сына Содзі;

12з пакалення Язэпа, пакалення Манасы — Гадзі, сына Сусі;

13з пакалення Дана — Аміэля, сына Гэмалі;

14з пакалення Асэра — Стура, сына Міхаэля;

15з пакалення Нэфталі — Нагабі, сына Вафсі;

16з пакалення Гада — Гуэля, сына Махі.

17Гэта вось імёны мужчын, якіх паслаў Майсей для выведвання зямлі. І Осію, сына Нуна, назваў Майсей потым Ешуа.

18Дык паслаў іх для выведвання зямлі Ханаан Майсей і сказаў ім: «Ідзіце праз Нагэб. І калі прыйдзеце ў горы,

19агледзьце зямлю, якая яна, і народ, жыхароў той зямлі, ці моцны ён, ці кволы, ці нямногія лікам, ці шматлікія;

20а сама зямля, — ці добрая, ці ліхая; якія гарады, ці абмураваныя, ці без муроў;

21ці глеба ўрадлівая, ці пустая, лясістая, ці без дрэў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі». А быў час, калі ўжо можна было есці ранні вінаград.

22І калі яны пайшлі, то разведалі зямлю ад пустыні Сін па Рагоб паблізу Эмата.

23І дайшлі да Нагэба, і прыйшлі ў Геброн, дзе жылі Ахіман, і Сэсай, і Талмай, сыны Анака. Бо Геброн быў заснаваны на сем гадоў раней, чым Танея, горад егіпецкі.

24І дайшлі яны аж да даліны Нэгэлескал, зрэзалі вінаградную галінку з яе вінаградам, які неслі на жэрдцы два мужчыны. Неслі таксама яблыкі гранатавыя і фігі той мясцовасці,

25што была названа далінай Нэгэлескал, таму што адтуль сыны Ізраэля неслі вінаград.

26І вярнуліся выведчыкі зямлі па сарака днях, абышоўшы кожную вобласць,

27прыйшлі да Майсея і Аарона і ўсёй супольнасці сыноў Ізраэля ў пустыню Паран, што ў Кадэсе. І расказвалі ім, і паказалі плады той зямлі ўсёй грамадзе, і распавядалі, гаворачы:

28 Вых. 3:8 «Прыбылі мы ў зямлю, у якую паслаў ты нас, якая сапраўды ацякае малаком і мёдам, як можна пераканацца з гэтых пладоў.

29Але жыхароў мае яна найдужэйшых і гарады вялікія і абмураваныя. Бачылі мы там род Анака;

30 Еш. 11:3 амалекцы жывуць у Нагэбе; хетэі, і евусеі, і амарэі — у гарах, а хананеі жывуць каля мора і на берагах Ярдана».

31Між тым Калеб, супакойваючы абурэнне народа супраць Майсея, казаў: «Пойдзем і здабудзем зямлю, бо мы зможам авалодаць ёю».

32Іншыя ж, хто быў з ім, казалі: «Ніякім чынам не зможам ваяваць з тым народам, бо ён дужэйшы за нас».

33 Род. 6:4 І гаварылі ліхія весткі пра зямлю, якую агледзелі, паміж сыноў Ізраэля, кажучы: «Зямля, якую мы агледзелі, пажырае жыхароў сваіх; народ, які мы бачылі, — высокага росту;

34бачылі мы там волатаў, сыноў Анака з роду волатаўскага, і ў параўнанні з імі мы выглядалі саранчою».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help