Кніга Роду Раздзел 11 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Была на ўсёй зямлі адна мова і аднолькавыя словы.

2І калі яны вандравалі з усходу, сустрэлі раўніну ў зямлі Сэнаар і там абжыліся.

3І сказалі яны адзін аднаму: «Хадземце, наробім цэглы і абпалім яе агнём». Дык замест камянёў мелі яны цэглу, а смалу замест цэменту.

4І вось, сказалі яны: «Хадземце, зробім сабе горад і вежу, якой верх будзе дакранацца да неба, і зробім сабе імя, каб не расцярушыліся мы па ўсёй зямлі».

5І зышоў Госпад, каб убачыць горад і вежу, якую збудавалі сыны чалавечыя,

6і сказаў Госпад: «Вось, адзін народ і адна для ўсіх мова. Гэта вось пачатак іх працы, у далейшым нічога не будзе для іх цяжкім, што б ні задумалі яны зрабіць.

7Хадземце, вось, сыдзем, памяшайма там іх мову, каб не маглі зразумець гаворкі адзін аднаго».

8Гэтак вось рассеяў іх Госпад з таго месца па ўсёй зямлі, таму перасталі будаваць горад.

9І дзеля таго быў названы ён Бабель, бо там была памяшана мова ўсяе зямлі, і адтуль рассеяў іх Госпад па ўсёй зямлі.

10 1Пар. 1:24-27 Гэтыя вось нашчадкі Сэма. Сэм меў сто гадоў, калі нарадзіўся яму Арпаксад, праз два гады па патопе.

11Па нараджэнні Арпаксада Сэм жыў пяцьсот гадоў і меў сыноў і дачок.

12Арпаксад пражыў трыццаць пяць гадоў, і нарадзіўся яму Сала.

13А па нараджэнні Салы жыў Арпаксад чатырыста тры гады і меў сыноў і дачок.

14Сала пражыў трыццаць гадоў, і нарадзіўся яму Гебэр.

15Па нараджэнні Гебэра жыў Сала чатырыста тры гады і меў сыноў і дачок.

16Гебэр пражыў трыццаць чатыры гады, і нарадзіўся яму сын Пэлег,

17а па нараджэнні Пэлега жыў Гебэр чатырыста трыццаць гадоў і меў сыноў і дачок.

18Пэлег пражыў трыццаць гадоў, і нарадзіўся яму Рэў.

19Па нараджэнні Рэва Пэлег жыў яшчэ дзвесце дзевяць гадоў і меў сыноў і дачок.

20Рэў жа пражыў трыццаць два гады, і нарадзіўся яму Сэруг.

21Па нараджэнні Сэруга пражыў яшчэ Рэў дзвесце сем гадоў і меў сыноў і дачок.

22Сэруг жа пражыў трыццаць гадоў, і нарадзіўся яму Нахор.

23Па нараджэнні Нахора Сэруг пражыў дзвесце гадоў і меў яшчэ сыноў і дачок.

24Нахор пражыў дваццаць дзевяць гадоў, і нарадзіўся яму Тэрах.

25Па нараджэнні Тэраха Нахор пражыў яшчэ сто дзевятнаццаць гадоў і меў сыноў і дачок.

26Тэрах пражыў семдзесят гадоў, і нарадзіліся яму Абрам, Нахор і Аран.

27Такія вось пакаленні Тэраха: Тэрах быў бацькам Абрама, Нахора і Арана, а Аран быў бацькам Лота.

28Аран памёр яшчэ за жыццём Тэраха, бацькі свайго, у зямлі, у якой нарадзіўся, у Уры Халдэйскім.

29Абрам і Нахор узялі сабе жонак. Імя жонкі Абрама Сараі, а імя жонкі Нахора Мілка. Яна дачка Арана, які меў яшчэ другую дачку на імя Іска.

30Сараі была бясплодная і не мела дзяцей.

31І ўзяў Тэрах Абрама, Лота, сына Арана, свайго ўнука, і Сараі, сваю нявестку, жонку Абрама, сына свайго, і вывеў іх з Ура Халдэйскага, каб пайсці ў зямлю Ханаан. Але дайшлі яны да Харана і абжыліся там.

32І было дзён Тэраха дзвесце пяць гадоў, і памёр ён у Харане.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help