Кніга Тобіі 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І пры цары Асархадоне вярнуўся я ў дом свой, і вярнулася да мяне жонка мая Ганна і сын мой Тобія. На Пяцідзесятніцу, наш святочны дзень, гэта значыць на свята Тыдняў, прыгатаваны быў мне багаты баль, і я ўзлёг, каб паесці.

2І застаўлены быў для мяне стол, і ўбачыў я шмат страў, і сказаў я сыну свайму Тобіі: «Ідзі і прывядзі сюды, каго знойдзеш, беднага з братоў нашых, якія ёсць у няволі ў Нініве, якія помняць пра Госпада ўсім сэрцам сваім, і ён будзе есці разам са мною; вось, я чакаю цябе, сыне, пакуль не прыйдзеш».

3І пайшоў Тобія шукаць якога-колечы беднага з братоў нашых, і, вярнуўшыся, сказаў мне: «Бацьку!» І я яму сказаў: «Вось я, сыне». І ён у адказ сказаў: «Бацьку! Вось, адзін наш зямляк быў забіты і ляжыць, кінуты на рынку, і там жа нядаўна толькі быў ён задушаны пятлёю».

4Дык я выскачыў, кінуў страву, якую нават не пакаштаваў, і сцягнуў чалавека з плошчы, і памясціў яго ў адзін дом, чакаючы заходу сонца, каб яго пахаваць.

5І, вярнуўшыся, я памыўся ды еў хлеб свой з сумам,

6 Ам. 8:11 і прыпомніў сабе слова прарока Амоса, якое ён сказаў у Бэтэлі, кажучы: «І замяню святы вашы ў жалобу, а ўсе спевы вашы – у плач»,

7І я расплакаўся. І затым, калі сонца зайшло, пайшоў, і, выкапаўшы магілу, пахаваў яго.

8І блізкія мае кпілі з мяне ды казалі: «Не баіцца яшчэ гэты чалавек, бо ўжо шукалі яго з-за гэтае справы, каб забіць, – і мусіў уцякаць, і, вось, ізноў хавае памерлых».

9І той ноччу, як пахаваў яго, я памыўся, і выйшаў на панадворак мой, і лёг ля мура панадворка, і твар мой быў голы з-за спякоты.

10І не заўважаў я, што на муры нада мною былі вераб’і, цёплы памёт якіх трапіў на мае вочы і выклікаў бяльмо. І я хадзіў да лекараў, каб вылечыцца, і тым больш вочы мае тухлі дзеля бяльма, чым больш мяне націралі мазямі, аж пакуль зусім не аслеп. І чатыры гады не карыстаўся я вачамі сваімі, і ўсе мае браты дзеля мяне сумавалі. Ахікар жа меў мяне на ўтрыманні два гады, а затым адправіўся ў Элімаіду.

11У той час жонка мая Ганна за плату займалася жаночай працай – прала воўну.

12І адсылала гэта гаспадарам іх, і яны ёй плацілі. Сёмага ж дня, месяца Дыстры спрала пражу і аддала яе гаспадарам, і яны поўнасцю заплацілі ёй і далі ёй за пражу казляня ад коз.

13І калі казляня ўвайшло да мяне, стала бляяць. Дык я паклікаў яе і спытаў: «Адкуль гэта казляня? Можа, украдзенае, дык вярні яго гаспадарам яго; бо нам нельга есці штосьці крадзенае».

14І яна сказала мне: «Дадзены ён мне як падарунак па-за платай». І я не верыў ёй, але сказаў, каб вярнула яго гаспадарам, і саромеўся з гэтай прычыны перад ёю. І ў адказ сказала яна мне: «І дзе твае міласціны? Дзе твае дабрадзействы? Вось, ты ўжо ва ўсім пераканаўся».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help