Кніга Псальмаў Псальм 49 (48) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Псальм.

2Паслухайце пра гэта, усе народы, настаўце вушы, усе жыхары свету,

3усе простыя людзі, як і вяльможы, разам, як адзін, — багаты і бедны.

4Мае вусны выкажуць мудрасць, а развага сэрца майго — разважнасць.

5Нахілю я вуха маё на прыпавесць, пры звоне псалтыры адкрыю маю загадку.

6Чаго мне баяцца ў дні ліхія, калі несправядлівасць падступных акружыць мяне?

7 Пс. 52:9 Яны ўпэўнены ў сваім магуцці і мноствам багацця свайго хваляцца.

8Але ж сам сябе чалавек не адкупіць, не дасць ён Богу ахвяры адкуплення свайго.

9Збаўленне душы яго вельмі каштоўнае, так што ніколі не хопіць,

10каб хто дажыў да самага канца і не бачыў загубы.

11 Экл. 2:16; 6:2 Бо ўбачыць ён, што памруць мудрыя і аднолькава гінуць неразумны і дурань, пакідаючы свае багацці чужым людзям.

12Магілы іх — дамы іх навечна, калі нават назавуць яны імёнамі сваімі свае землі.

13 Экл. 3:19 І чалавек, калі ён у пашане, не век трывае ў ёй; прыпадобнены ён да быдла, якое прападае; і стаўся ён падобны да іх.

14Такая дарога тых, у якіх спадзяванне на саміх сябе, і такі канец тых, якія сваёй гаворкай захапляюцца.

15Як авечкі, і яны ў пекле кладуцца, смерць пасе іх; а справядлівыя гаспадараць над імі, хутка знікне іх воблік: апраметная — іх жытло.

16Ды ўсё ж Бог адкупіць душу маю, з рук апраметнай сапраўды прыме мяне.

17Не бойся, калі чалавек зробіцца багатым, калі памножана будзе заможнасць яго дома.

18 1Цім. 6:7 Бо калі памрэ ён, то нічога з сабой не забярэ, і яго заможнасць разам з ім не пойдзе.

19Хаця супакойваў ён сам сябе пры жыцці ў душы сваёй: «Будуць хваліць цябе за тое,

20што ты добра ўчыніў сабе», аднак пойдзе ён да роду бацькоў сваіх, якія ўжо ніколі не ўбачаць святла.

21Чалавек, які жыве ў пашане і не разумее; прыпадобнены ён да быдла, якое прападае бясследна; і ёсць ён падобны да іх.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help