1Кіраўніку хору. Паводле «Лілея навучання». Асафа. Псальм.
2 Вых. 25:22; Іс. 37:16 Ты, што пасвіш Ізраэля, зважай! Ты, што вядзеш, бы авечку, род Язэпа; Ты, што сядзіш на херубіне,
3заззяй перад Эфраімам, Бэньямінам, Манасам. Узруш сілу Тваю і прыйдзі, каб збавіць нас.
4 Ліч. 10:10 Божа, навярні нас, прасвятлі аблічча Тваё, і мы будзем збаўлены.
5Госпадзе Божа магуццяў, як доўга будзеш гневацца на малітву народа Твайго?
6Накарміў Ты нас хлебам слёз і напаіў нас багата слязамі.
7Зрабіў Ты нас прадметам спрэчак суседзяў нашых, і ворагі нашыя кпілі з нас.
8 Вых. 17:7; Ліч. 20:13 Божа магуццяў, навярні нас, прасвятлі аблічча Тваё, і мы будзем збаўлены.
9Перанёс Ты вінаград з Егіпта, выгнаў паганаў, а яго пасадзіў.
10Ты ачысціў для яго месца, укараніў яго і ён напоўніў зямлю.
11Пакрыліся горы ценем яго, а галінамі яго — кедры Божыя.
12Працягнуў ён парасткі свае аж да мора, і аж да ракі — атожылкі свае.
13Чаму ж разбурыў Ты агароджу яго, і абіраюць яго ўсе, што міма ідуць дарогай?
14Падкапаў яго дзік з лесу, і адзінокі звер пааб’ядаў яго.
15Божа магуццяў, навярніся, глянь з неба і пабач, і наведай гэты вінаграднік.
16І заапякуйся тым, што насадзіла Твая правіца, і над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе.
17Яго спалілі агнём і перакапалі; ад вымовы Тваёй яны загінуць.
18Хай будзе рука Твая над чалавекам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе.
19Ужо больш не адступімся ад Цябе, Ты ажывіш нас, і імю Твайму будзем усклікаць.
20Госпадзе, Божа магуццяў, навярні нас і акажы нам спагаднасць, і будзем збаўлены.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
