Ліст да Рымлянаў Раздзел 15 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1

11 Пс. 117:1 І зноў: «Хваліце Госпада, усе пагане, і слаўце Яго, усе народы».

12 Іс. 11:10 А Ісая таксама гаворыць: «Будзе корань Ясэя і Той, Хто паўстане, валадарыць над паганамі: у Ім пагане будуць мець надзею».

13А Бог надзеі хай напоўніць вас усякаю радасцю і супакоем у веры, каб праз моц Духа Святога вы ўзбагаціліся надзеяй.

14 2Пёт. 1:12; 1Кар. 1:5 Браты мае, што да вас, я перакананы, што вы поўныя дабраты, напоўненыя ўсякім веданнем, так што можаце адзін аднаго настаўляць.

15Я, можа, вам засмела пісаў, браты, у лісце, часткова як бы вам прыводзячы на памяць ласку, якая мне дадзена Богам,

16 Дзеі 9:15; Эф. 3:8 каб быў я паслугачом Хрыста Ісуса для паганаў, святарна абвяшчаючы добрую вестку Божую, каб ахвяра паганаў, асвечаная Духам Святым, была прынята.

17 Геб. 2:17 Я маю чым пахваліцца перад Хрыстом Ісусам адносна Бога;

18 Дзеі 15:12; 2Кар. 3:5; Гал. 2:8 не адважуся, аднак, гаварыць пра штосьці такое, чаго не ўчыніў Хрыстос праз мяне дзеля падпарадкавання паганаў, словам і справамі,

19 Дзеі 19:11 моцаю знакаў і цудаў, моцаю Духа Божага, так што ад Ерузаліма і ваколіц аж да Ілірыка пашыраў я добрую вестку Хрыстову.

20 1Кар. 3:10; 2Кар. 10:13 Прытым я стараўся прапаведаваць добрую вестку там, дзе не ўспаміналася імя Хрыста, каб не будаваць на чужым падмурку,

21 Іс. 52:15 але як напісана: «Тыя, якім аб Ім не было абвешчана, убачаць, і тыя, што не чулі, даведаюцца».

22 1Тэс. 2:17 З-за гэтага многае перашкаджала мне прыйсці да вас.

23Цяпер, не маючы больш месца ў гэтых краінах і многа ўжо гадоў жадаючы прыбыць да вас,

24 Дзеі 15:3; 1Кар. 16:6 як толькі выпраўлюся ў Гішпанію, прыйду да вас, бо спадзяюся, што, праходзячы міма, пабачу вас, і вы правядзеце мяне туды, калі перш крыху пацешуся вамі.

25Цяпер жа я збіраюся ў Ерузалім паслужыць святым.

26 1Кар. 16:1; 2Кар. 8:1 Бо Мацэдонія і Ахая вырашылі зрабіць нейкую перадачу для бедных з ліку святых, што ў Ерузаліме.

27 1Кар. 9:11 Спадабалася бо ім, і яны – даўжнікі іх. Бо калі пагане атрымаі ўдзел у іх даброццях духоўных, дык і яны павінны паслужыць ім у цялесных.

28 2Кар. 12:14 Калі гэтую справу выканаю і перадам ім плод гэты, праз вас рушу ў Гішпанію.

29А ведаю я, што, прыходзячы да вас, прыйду ў паўнаце дабраславення Евангелля Хрыстова.

30 2Кар. 1:11; Эф. 6:18; Клс. 4:12 Дык прашу вас, браты, праз Госпада нашага Ісуса Хрыста і праз любоў Духа, каб са мною разам памаліліся да Бога за мяне,

31 2Кар. 8:4; 2Тэс. 3:2; 2Цім. 3:11 каб вызваліцца мне ад няверных, што ёсць у Юдэі, ды каб мая паслуга для Ерузаліма была прыемнай святым,

32 Дзеі 18:21; 1Кар. 16:18 каб з волі Божай у радасці прыбыўшы да вас, супачыў з вамі.

33 1Кар. 14:33; 2Кар. 13:11; Плп. 4:9; 1Тэс. 5:23; 2Тэс. 3:16; Геб. 13:20 Хай Бог супакою будзе з усімі вамі. Амін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help